Чацвер, 25.04.2024, 01:29 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » Архіў навін
Як паведамляе агенства "Мінск-навіны", 21 красавіка, 11:04, Зміцер Ісайчук

У Савецкім раёне Менску 21 красавіка 1979 года адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі новага дэндралагічнага парку.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», ён размясьціўся на месцы былога Камароўскага балота, дзе ў 1911 годзе была адкрыта Менская балотная станцыя - першая ў Расеі навуковая ўстанова, якая займалася праблемамі асушэньня і выкарыстаньня тарфяна-багністых глеб для сельскагаспадарчага расьлінаводства. Працы на ёй вяліся аж да 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

Па прапанове Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі на тэрыторыі былой Менскай балотнай станцыі быў разбіты дэндралагічны парк.

У 1992 годзе ён быў названы паркам Дружбы народаў.
Праглядаў: 1253 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 25.04.2012 | Каментары (0)

Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў — адзначаецца 18 красавіка па ініцыятыве ІКАМОС. Адзначаць гэтае сьвята было прынята на Міжнароднай асамблеі ІКАМОС у 1983 годзе. Першы раз святкаваньне праводзілася 18 красавіка 1984 году.
 
Мэтай гэтага дня ёсьць павелічэньне абазнанасьці грамадзтва адносна разнастайнасьці сусьветнай спадчыны, і ўсьведамленьня неабходнасьці яе аховы.

У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая набыла моц у 1975 г. і да сучаснага моманту ратыфікаваная 184-мя краінамі. Менавіта ў працяг гэ ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1266 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 17.04.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе сайт газэты "Вячэрні Мінск", аўтар: Дмірый Ісайчук:

У пачатку XVII стагоддзя менская праваслаўная абшчына выступіла за пабудову каменнай царквы і стварэньне пры ёй манастыра. Зямлю пад яе каля ракі Сьвіслачы вылучыла князёўна Аўдоцьця Рыгораўна Друцкая-Горская, а грошы сабралі менскія вернікі.

У 1613 годзе царкву дабудавалі і асьвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Неўзабаве сюды прыбылі манахі з віленскага праваслаўнага Сьвята-Духава манастыра.

Да другой паловы XVIII стагоддзя манастыр і царква прыйшлі ў заняпад. Пасьля далучэньня Менску да Расейскай імперыі ў 1793 годзе тут жылі ўсяго пяць манахаў, царква моцна знасіліся. Манастыр скасавалі, а будынак храма рэканструявалі. Сама імператрыца Кацярына II ахвяравала на рэканструкцыю 7000 рублёў, а таксама перадала царкве вопратку з свайго гардэроба і ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1394 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 12.04.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе "Мінскі Кур'ер", 4.04.2012 , Раман Дмітрыеў:

У канцы лютага - пачатку сакавіка ў дарэвалюцыйным Менску жыхары прыбярэжных вуліц засыпалі з надзеяй, што ноччу не пачуецца перазвон

Лёд крануўся

Зіма 1906 выдалася на здзіўленьне сьнежнай. Абышлося без пацяпленьня, небяспечных для азімых пасеваў. Але менчукі не падзялялі радасьці сялян, якія будавалі планы на багаты ўраджай. Горад накрыла снежным покрывам.

У сярэдзіне лютага надвор'е стала змяняцца. Але чым ярчэй сьвяціла сонца, тым больш трывожыліся гараджане. Адліга прадвяшчала бяду. Сьнег раставаў - ручайкі дружна накіраваліся да Сьвіслачы. Рака пачала набіраць сілу. Рамізьнікі, якія праязджалі праз масты, кідалі трывожныя погляды на чорна-белыя меркі ўзроўню вады. Яна прыбывала павольна, але падбіралася да фатальнай адзнакі. У газэтах з' ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1445 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 06.04.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе газэта "Зьвязда"

Там, дзе раней кухарылі, цяпер прапануюць адчуць водар гісторыі.

Лошыцкі сядзібна-паркавы ансамбль ужо запрашае на экскурсіі. Прынамсі, у флігелі, які месціцца ў Лошыцкім парку, адкрыты для наведвання выставачны праект "Кола часу" Музея гісторыі горада Мінска.

Экспазіцыя дае магчымасць дакрануцца да побыту жыхароў мінскіх ваколіц ХVІІІ — пачатку ХХ стагоддзяў. Прычым як у пераносным, так і ў прамым сэнсе. Прадметы гарадской і вясковай культуры можна разглядаць сёння як музейныя экспанаты, але яны даюць магчымасць паглыбіцца ў яшчэ не зусім далёкае ад нас жыццё: у старой шляхецкай брычцы можна сфатаграфавацца, паспрабаваць прасці нітку з воўны, папрактыкавацца ў працы каля печы. Дарэчы, у флігелі раней месцілася кухня. А каб было зручна гатаваць — і кладоўкі, дзе захоўвалі прыпасы. За ў ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1463 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 28.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе агенства "Мінск-Навіны"
27 сакавіка, 14:37, Зміцер Исайчук


27 сакавіка 2001 года прынята рашэньне Менскага гарадскога Савета народных дэпутатаў "Аб зацьвярджэньні палажэньня аб гербе горада Менска і палажэньня аб сцягу горада Менска».

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», герб Менску ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намаляваны Божая Маці на срэбным воблаку ў чырвона-сіняй вопратцы, два анёлы і два херувімы, а сьцяг - прамакутнае палотнішча блакітнага колеру з супастаўленнем шырыні да даўжыні як 2:3, у цэнтры асноўнага боку якога размяшчаецца выява гербавай эмблемы Менску.

12 студзеня 1591 года Менск атрымаў пацверджаньне прывілеі на Магдэбургскае права, а таксама афіцыйна зацьверджаны герб з выявай ушэсця Панны Марыі.
Праглядаў: 1298 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 27.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе "Сталічнае тэлебачаньне"
16.03.2012 16:03

Нават у самым актыўным і бурлівым месцы горада заўсёды знойдзецца куток цішыні і спакою, як быццам створаны адмыслова для мернага і нясьпешнага жыцьця. Адно з такіх месцаў - вуліца Карпава. Размясьцілася яна ў адным з дынамічна развіваючыхся мікрараёнаў Менску - у Грушаўцы.

Вольга Верамей, галоўны архітэктар Маскоўскага раёна г. Мінска:
Вуліца невялікая - яна праходзіць ад вуліцы Карла Лібнехта да вуліцы Волаха. На тэрыторыі гэтай вуліцы знаходзіцца комплекс жылых дамоў 90-х гадоў пабудовы. На прылеглых тэрыторыях паркавых зон мяркуецца будаўніцтва храма.

Вуліца Карпава атрымала сваю назву ў гонар вядомага беларускага пісьменьніка, патрыёта Ўладзіміра Карпава. Чалавек дзіўнага лёсу, Уладзімір Барысавіч нарадзіўся ў 1912 годзе ў волжскім мястэчку Хволынскае Саратаўскай вобласьці ў сям'і земскага лекара. Але ўжо ў галодныя 30-я гады яго сям'я перабралася ў Гомельскую вобласьць. ... Чытаць далей »

Праглядаў: 1377 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 24.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе агенства "Мінск-Навіны"
19 сакавіка, 15:16, Зміцер Ісайчук

19 сакавіка 1934 рашэньнем Мінгарсавета 10 вуліц і завулкаў зьмянілі назвы. Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Венгерскі завулак быў перайменаваны ў Берасцянскі, Вялікая Татарская вуліца - у вуліцу Дзімітрава, Татарскі завулак - у завулак Калгасны, вуліца Турэцкая - у Беламорскую, вуліца Козыраўская - у Гогалеўскую, Кітайская - ва Ўсходнюю, Жыдоўская - у Калектарную, Зацюрэмны завулак - у завулак Берсана, Пярсідскі - у Перемежны, Украінскі - у Рабкораўскі.
Праглядаў: 1273 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 19.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе агенства "Мінск Навіны":
16 сакавіка, 14:22, Дзмітрый Ісайчук

У Менску 17 сакавіка 1938 года ўтвораны Сталінскі, Варашылаўскі і Кагановіцкі раёны.

Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб арганізацыі ў сталіцы рэспублікі трох гарадскіх раёнаў, «улічваючы значны рост насельніцтва горада Менску і неабходнасьць набліжэньня кіраўніцтва Савета да насельніцтва, а таксама неабходнасьць найхутчэйшай ліквідацыі наступстваў шкодніцтва ў гарадской гаспадарцы». Тады ў горадзе пражывала 218 тыс. чалавек.

20 ліпеня 1957 г. Кагановіцкі раён быў перайменаваны ў Кастрычніцкі, а з 2 лістапада 1961 Сталінскі і Варашылаўскі сталі называцца Заводскім і Савецкім адпаведна.
Праглядаў: 1181 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 19.03.2012 | Каментары (0)

Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны": 15 сакавіка, 11:20, Святлана Фралянкова

Работы па рэканструкцыі гістарычнага цэнтра сталіцы мяркуецца скончыць да красавіка 2014 года. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

«Нас толькі хвалюе вуліца Гандлёвая, - адзначыў М. Ладуцька. - Там ужо вызначаны інвестары, праўда, з адным з іх мы будзем скасоўваць дамову - не атрымліваецца выбудаваць канструктыўныя адносіны ў інтарэсах эканомікі горада».

Па словах старшыні Мінгарвыканкама, у траўні-чэрвені гэтага года на вуліцы Інтэрнацыянальнай адкрыецца новая гасьцініца. Акрамя таго, на першых паверхах будынкаў у гістарычным цэнтры з'явіцца больш крам, кавярань і іншых аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. Часткі вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай да вуліцы Нямігі ў бягучым годзе плануецца ... Чытаць далей »
Праглядаў: 1230 | Дадаў: DzedFyodar | Дата: 15.03.2012 | Каментары (0)

« 1 2 ... 5 6 7 8 9 10 11 »