Пятніца, 28.07.2017, 19:03 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Скуль гэта знята?

Тут будуць зьбірацца такія фотаздымкі, на якіх зразумела што зьнята, пазнавальныя мясьціны, але ракурс якіх вызначыць цяжка. Магчыма гэта з-за таго, што са здымачнага месца цяпер ня бачны тыя відарысы (напрыклад сьцяна перад носам вырасла). Чы яшчэ з якой нагоды не магчыма без "выкрунтасаў" зрабіць сучасны здымак, а спатрэбіцца ўмяшальніцтва мастакоў, чы дызайнераў.


№1 Скрыжаваньне вуліц Валадарскага і Савецкай. 1938 г. Дом злева захаваўся - знаходзіцца зарас за гасьцініцай "Мінск". Аўтар тэкста Ільля Куркоў.

№1.1 Захар'еўская вуліца. Квартал паміж вуліц Каломенскай (Сьвердлова) і Серпухаўскай (Валадарскага). У трохпавярховым будынку злева зарас знаходзіцца гастраном. А ў канцы ХХ ст. у ім яшчэ знаходзілася крама грампластынак. На месцы трамвайных шляхоў зарас гасцініца "Мінск", а дзе справа дамы - праспект Незалежнасьці.

Захар'еўская вуліца


№2 Позірк на універсітэцкі гарадок. 1930 г. У цэнтры на другім пляне - галоўны корпус БДУ. Зарас галоўны корпус педагагічнага універсітэта. Злева на другім пляне бычны будынак, дзе зарас знаходзіцца рэктарат БДУ. Аўтар тэкста Ільля Куркоў.


№3 Фота © Віктар Аўгеенка. г. Менск. Горад на фотаздымках часоў 2-ой сусьветнай вайны. Від з даху Дома Чырвонай Арміі. Здымак 41-44 гг.
Позірк у бок Круглай плошчы (будучую Перамогі). Паміж Домам Афіцэраў і паўкруглымі дамамі на Круглай плошчы бачны будынкі электрастанцыі "Эльвод".


№4 Брама на месцы цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. Малюнак Анатоля Наліваева, фота Юліі Дарашкевіч.


№5 Позірк на Татарскую слабаду (вуліца Дімітрава, за Бекаапсаюзам).


№6 Дом па вуліцы Беламорская, 42. Дом-майстэрня народнага мастака БССР, аднаго з заснавальнікаў беларускай скульптуры Андрэя Ануфрыевіча Бембеля.

Дом-майстэрня народнага мастака БССР - А.А.Бембеля


№7 Вуліца Беламорская, 35. Фота Натальлі Дудзінай, 2006 г.

Вуліца Беламорская, 35


№8 ...

№9 ...

№10 Позірк на Дом Урада. Недзе ад муз.тэатра.

Позірк на Дом Урада


№11 Пішчалаўскі замак - турма. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Пішчалаўскі замак - турма. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.


№12 Воперны тэатр і дамы на месцы цяперашняга БелЭкспа. Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Фота часощ вайны 1941-1945 гг.


№13 Масток над Сьвіслаччу і ўваход у Губернскі сад з боку Паліцэйскай вуліцы. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Масток над рачулкай


№14 "Менск. Апакаліпсіс пасьляваеннай зімы". Фота з архіваў НАРБ. Здымак 1944-1945 гг. (крыніца: http://naviny.by)

"Менск. Апакаліпсіс пасьляваеннай зімы"


№15 Панарама на Менск ад Верхняга горада. Справа ўдалечыні бачны касьцёл Сьвятога Роха на Залатой горцы. Прама - мост сёняшняй вуліцы Янкі Купалы. Перад носам раёны вуліцы Гандлёвай, злева за ракой Сьвіслач - забудова пад Траецкай гарой, ну і далей - прыгарад :-) А вось што злева вялікае будуецца, цікава? Жаночая духоўная вучэльня?

Панарама на Менск ад Верхняга горада


№16 Прамысловыя ўскраіны Менску. Канец 19-га, пачатак 20-га стагодззя.
("Гісторыя Мінска", АН БССР, Мінск, 1967.)

Прамысловыя ўскраіны Менску. Канец 19-га, пачатак 20-га стагодззя


Паведамленьні з каментарамі і прапановамі зрабіць сучасны дублікат ракурса з прадстаўленных здымкаў, накіроўвайце каліласка праз зваротную сувязь. Дзякуй.

Падзяліцца: