Татарскі мячэт.
Знаходзіўся ў Татарскай слабадзе на скрыжаваньні вуліц Дзмітрава і Калхознай па адрасе: вул. Дзмітрава, 41. У Менску будынак былога мячэту зруйнаваны ў 1962. Месцазнаходжаньне на сучаснай мапе горада Менску можна вызначыць, як раён гасьцініцы "Юбілейная".
Татарскі мячэт у Менску. Агульны выгляд.

Мячэт на Вялікай Татарскай вуліцы ў пачатку ХХ ст. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Мячэт на паштоўцы пач. ХХ ст.

Мячэт на Татарскай вуліцы Менску. Зьнята ў пачатку ХХ ст. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Служба ў мячэту. Пачатак ХХ ст.

Нямецкі жаўнер ля мячэта. Горад на фотаздымках часоў 2-ой сусьветнай вайны. Фота Tomasz Wiśniewski (www.szukamypolski.com)

У часе вайны 1941-1945 гг у мячэту праводзіліся службы.

Менск быў шматэтнічным — мячэт. Татары складалі істотную долю насельніцтва. Малюнак Анатоля Наліваева, фота Юліі Дарашкевіч.

Татарская слабада (Татарскія гароды). Фота 1947 г.

Татарскае перадмесьце, Татарскі канец, Татарская слабада - гэта старыя назвы паўночна-заходняга краю Менску. Зарас раён праспекта Пераможцаў (некалі Машэрава). Позірк на Татарскую слабаду ад замкавай гары. Малюнак Драздовіча.

- RSS канал навінаў
LiveJournal
