Чацвер, 12.12.2024, 06:29 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Згубленае месца

Сюды складаюцца здымкі месц, вызначыць кропку здымкі, чы ракурс якіх зарас немагчыма.

Асобным будуць выдзяляцца мясьціны, як Дамініканскі касьцёл, Нямецкая кірха, Казанская царква, ды іншыя. Гэтыя аб'екты сучаснікам маля вядомыя. Нам жа вядомы месцы іх існаваньня і ракурсы прадстаўленных фотаздымкаў, але няма ніякага сэнсу рабіць сучасны здымак у гэтым ракурсе. Нічога цікавага ня будзе. Няхай гэтыя аб'екты захаваюцца ў памяці такімі, якімі яны былі на гэтых фотаздымках.


Наступныя фотаздымкі разьмяшчаюцца ў простым парадку з каментарамі. Мажліва будуць знойдзены цікавыя здымкі, дублюючыя іх, тады яны пераедуць на адпаведныя старонкі.

Першы трамвай у Менску, 1929 г.

Першы Трамвай у Менску


Гэта спуск старой Казьмадзем'янаўскай вуліцы. На яе месцы зарас "пацёмкінская" лесьвіца перад Катэдральным саборам. Фота часоў вайны 1941-1945 гг. (крыніца)

спуск старой Казьмадзем'янаўскай вуліцы

Дом №2 па вуліцы Ракаўскай у 1950 гадах. Фота з архіва "СТВ".

Дом №2 па вуліцы Ракаўскай у 1950 гадах.

Падзяліцца: