Субота, 20.04.2024, 14:59 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Верасень » 7 » 10 стагоддзяў гісторыі
13:22
10 стагоддзяў гісторыі

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Менск і менчуки: 10 стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада» праходзіць у сталіцы.

На цырымоніі адкрыцьця ў канцэртнай зале «Верхні горад» кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Груша паведаміў, што гэта ўжо чацьвёртая навуковая канферэнцыя такога ўзроўню, прысьвечаная выключна сталіцы. Удзел у ёй прымаюць і пачаткоўцы гісторыкі - 17 школьнікаў.

Навукоўцы падзеляцца інфармацыяй аб малавядомых дакументах, якія захоўваюцца ў айчынных і замежных архівах і бібліятэках; раскажуць аб археалагічных, іканаграфічных і картаграфічных крыніцах гісторыі Менска.

Паводле "МК"

Праглядаў: 1616 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: канферэнцыя | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]