Чацвер, 25.04.2024, 13:39 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Ліпень » 20 » Альтанка-легенда
08:51
Альтанка-легенда

Пасляваенны Менск хутка аднаўляўся. Разам з жыльлём зменьваўся і знешні выгляд горада. У 1950-е бераги Сьвіслачы апранулі ў бэтон.

Праект набярэжнай ў 1953 годзе выканала група архітэктараў на чале з Міхаілам Бакланавым. Праўда, выглядаць альтанка павінна была інакш, але падчас будаўніцтва ў планы ўнеслі зьмены.

Твор архітэктуры, які ўпрыгожыў набярэжную, адразу стаў папулярным месцам у менчукоў, асабліва ў аматараў фатаграфіі. Адсюль адкрываўся выдатны позірк на раку, парк, галоўны гарадскі праспект, лесьвіцу, якая вядзе да штаба Беларускай ваеннай акругі. Здымак з выявай альтанкі зараз можна сустрэць у шматлікіх хатніх фотаальбомах, на паштоўках і ў кнігах.

У 1981 годзе ратонда стала прыпавесьцю ва языцех. Да 60-годдзя ўтварэньня СССР быў выдадзены маляўнічы фотаальбом «Мінск»: ўступ на пяці мовах, сотня старонак з маляўнічымі здымкамі. Там была і фатаграфія альтанкі: у ёй стаяла мужчынская кампанія. Калі ўважліва прыгледзецца, то можна заўважыць, што адзін з іх нешта п'е з бутэлькі, а што - здагадайцеся самі. Этыкетку, на якой магло быць напісана «Бураціна» (папулярны ў той час безалкагольны напой), не разгледзець. Затое сам сюжэт знакомы амаль кожнаму. Тады ж і нарадзілася легенда, што ў вярхах гэтую фатаграфію разгледзелі з вялікай уважлівасьцю. Нібыта падняўся вялікі скандал, і ўвесь 50-тысячны тыраж быў тэрмінова адкліканы з продажу і знішчаны. Звольнілі з працы ўсіх, хто быў датычны да стварэньня фотаальбома. Сама ж кніга стала сапраўдным рарытэтам.

Вядома, усё гэта толькі легенда. Нават сёньня альбом «Мінск», выдадзены ў 1981-м, можна купіць у букіністычнай краме або сустрэць у сяброў на паліцы. Як распавёў яго аўтар - вядомы беларускі фатограф Георгій Ліхтаровіч, гісторыя была такой. У друк рыхтавалі два розных альбома: аўтарскі - з відамі горада і афіцыйны, які адлюстроўвае дасягненьні сталіцы, са здымкамі чалавека працы. Да прызначанага тэрміну з другім альбомам выдаўцы не пасьпявалі, і было прынята рашэньне аб'яднаць дзве кнігі ў адну. Так выйшла, што ў працы над альбомам прынялі ўдзел мноства аўтараў, хоць у ім і сказана, што ўсе здымкі зроблены Ліхтаровічам. Адзін з безыменных фатографаў і стварыў той «няправільны» здымак. Вярхі, мяркуючы па ўсім, заплюшчыли вочы, але гарадская гаворка па-свойму успрыняла сітуацыю і надала ёй кампазіцыйную завершанасць. Сюжэт атрымаўся ў духу савецкага часу, зразумела.

Зміцер Ісайчук, "ВМ"

Праглядаў: 1536 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]