Чацвер, 18.04.2024, 12:21 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сьнежань » 31 » Было - стала: Кастрычніцкая/Цэнтральная плошча ад сярэдзіны XX стагоддзя да нашых дзён
10:30
Было - стала: Кастрычніцкая/Цэнтральная плошча ад сярэдзіны XX стагоддзя да нашых дзён
Цэнтральная плошча Менску, дзе на сёньня стаіць сумны ў любую пару года Палац Рэспублікі, стала фармавацца толькі пасьля вайны. Раней тут размяшчаліся цагляныя дамы ў некалькі паверхаў, але пасьля бамбёжак ад раёна засталіся адны руіны. У канцы 1940-х архітэктары пачалі працу над плошчай з чыстай паперы, але ня могуць спыніцца да гэтага часу. Звернемся да архіўных фатаграфій і прасочым, як змянялася гэта месца на працягу апошніх 60 гадоў.

Яшчэ задоўга да таго, як на плошчы з'явіўся Палац Рэспублікі, з боку Аляксандраўскага сквера адкрываліся віды на Вялікі тэатр воперы і балета і Верхні горад.

1951. У правым куце фотаздымка будуецца Палац культуры прафсаюзаў (адкрыецца праз пяць год, у 1956-м), па цэнтры - воперны тэатр.


Нашы дні.


З 21 верасьня 1952 года па 3 лістапада 1961 года на Цэнтральнай плошчы стаяў помнік Іосіфу Сталіну. Разам з пастаментам постаць генералісімуса ўзносілася на вышыню 10 метраў. У дні савецкіх сьвятаў на плошчы ля падножжа помніка збіраліся дзясяткі тысяч чалавек.

Здымак аўстрыйскага фатографа Эрыха Лесінга, 1958 год.


Паглядзім, што змянілася.



Фота 1956 года. Зусім яшчэ новы, толькі-толькі афіцыйна адчынены прафсаюзны палац.


56 гадоў пасьля:



Цэнтральная плошча Менску прыблізна ў пачатку 1960-х. Будаўніцтва музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны яшчэ не пачалося.


Сёньня тэатр з гэтага ракурсу загароджаны ня толькі музэем, але і будынкам канторы кампаніі velcom, які быў адчынены ў пачатку 2012 года.


Фота амерыканца Карла Миданса. Год 1960-й. На месцы будучага музея з'явіўся будаўнічы кран. Канчаткова будынак дабудуюць у 1966 годзе.


Прыкладна той жа ракурс сёньня.


Да будаўніцтва Палаца Рэспублікі на яго месцы быў сквер.


А цяпер - усюдыісная тратуарная плітка.


Так плошча выглядала ў 1970 годзе. Фота Ўладзіміра Валожынскага.


2012 год. Мікалай Ладуцька запэўнівае, што Менск - адзін з самых зялёных гарадоў сьвету.


Прыблізна канец 1970-х - пачатак 1980-х гадоў. Цэнтральная плошча была перайменаваная ў Кастрычніцкую ў 1984-м.


Наша рэчаіснасць.



Будаўніцтва Палаца Рэспублікі - адна з драм менскай архітэктуры. Працы пачаліся ў 1985 годзе, у 1990-х будоўля была часова спынена. А афіцыйнае адкрыцьцё збудаваньня, якое сёньня нярэдка называюць то саркафагам, то маўзалеем, адбылося толькі ў канцы 2001-га.

Другая палова 80-х. Катлаван. З розных бакоў плошчы яшчэ добра бачна забудова вуліцы Інтэрнацыянальнай і Вялікі тэатр воперы і балета. Крыніца архіўных фотаздымкаў: bacian.livejournal.com.



Доўгі час будпляцоўка была абнесена плотам. Менавіта тут у дзень гібелі Віктара Цоя з'явіліся першыя надпісы ў памяць аб ім. Пасьля дзве жалезабетонныя пліты ператварыліся ў сьцяну памяці музыкі, якая існуе да гэтага часу - у скверы на рагу вуліц Беларускай і Ўльянаўскай, насупраць стадыёна «Дынама».

Узвядзеньне «шкілета» будынка.




Эпоха архітэктурных пераўтварэньняў Кастрычніцкай плошчы да гэтага часу не завершана. Прывідных замежных інвестыцый чакае музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На яго месцы спачатку планавалі будаваць хмарачос, пасьля перадумалі. Што явіць фантазія архітэктараў - пакажа час.

Праглядаў: 1965 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Палац Рэспублікі, музэй ВАВ, Палац прафсаюзаў | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]