Субота, 20.04.2024, 04:38 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Лістапад » 30 » Было - стала: кінатэатр і жылыя дамы на бульвары Талбухіна. 40 гадоў таму і сёньня.
17:11
Было - стала: кінатэатр і жылыя дамы на бульвары Талбухіна. 40 гадоў таму і сёньня.
Працягваем вывучаць па фотаздымках, як мяняўся Менск на працягу XX стагоддзя. Разгледзім бульвар Талбухіна. У другой палове 1960-х тут з'явіўся вельмі неардынарны па тых часах горадабудаўнічы ансамбль, куды, акрамя трох 10-павярховых буйнапанэльных дамоў, увайшлі грамадскі цэнтр, кінатэатр "Партызан" і рэстаран "Каменная кветка" (архітэктары Ю. Шпіт, Е. Саманчук) . Як абышоўся час з гэтым месцам?

Калі верыць інтэрнэт-рэсурсам, гэты фотаздымак кінатэатра "Партызан" зроблены ў пачатку 1970-х. На сьцяне будынка, калі не памыляемся, афіша гістарычнай меладрамы «Лэдзі Гамільтан», сусветная прэм'ера якой адбылася ў лістападзе 1968 года.


Да верасьня 2005 года «Партызан» рэканструявалі, перарабіўшы у «Дом кіно». Так ён выглядае сёньня.


Адчуйце розніцу.


Фота жылога комплексу, таксама пачатак 1970-х. Звярніце ўвагу на невялікія дрэўцы.


Нашы дні.



У кнізе «Сілуэт Мінска», якая выйшла ў 1980 годзе, змяшчаецца наступнае апісаньне ансамбля на бульвары Талбухіна: «Удалым варта прызнаць сілуэтнае рашэньне ўсёй кампазіцыі. Умела выкарыстаны перапад рэльефу і размяшчэньне ў найбольш высокай частцы комплексу аб'ёму шырокафарматнага кінатэатра "Партызан", якому адпавядае на найбольш нізкіх адмецінах рэльефу лёгкі аб'ём круглага ў плане рэстарана "Каменная кветка". Удала знойдзеныя суадносіны мас 9-павярховых дамоў, злучаных гарызантальнымі ўстаўкамі, спадаючыя каскадам па рэльефе, прапарцыянальнасць разрываў ствараюць адзіны ансамбль і сілуэт забудовы».

Яшчэ адзін фотаздымак комплексу з 1970-х з іншага ракурсу.


Прайшло без малога паўстагоддзя.



Аднойчы такімі ж зялёнымі стануць і мікрараёны Каменная Горка, Брылевічы. Засталося толькі пачакаць гадоў 40.

Аўтар: Мікалай Градзюшка. Фота: Улад Барысевіч, архіўныя фота - з адкрытых інтэрнэт-крыніц
Праглядаў: 1818 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: кінатэатар | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]