Чацвер, 12.12.2024, 05:55 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Лістапад » 24 » Было - стала: менскі ГУМ паўстагоддзя таму і сёньня
21:41
Было - стала: менскі ГУМ паўстагоддзя таму і сёньня

Стары добры Менск знікае літаральна на вачах. Руйнуюцца гістарычныя будынкі у цэнтры горада, панарамныя віды засланяюць нязграбнымі шкло-бэтоннымі «грамадамі», змяняюцца абрысы з дзяцінства знаёмых раёнаў. Але ёсьць і месцы, якія быццам застылі ў мінулым. Новая рубрыка партала onliner.by «Было - стала», несумненна, спадабаецца аматарам гісторыі Менска. Мы будзем браць архіўныя фотаматэрыялы і рабіць здымкі з тых жа ракурсаў, што і сто год назад. Вось і даведаемся, дзе новае будаўніцтва пайшло на карысць, а дзе на шкоду, якія будынкі можна лічыць сапраўды аўтэнтычнымі, а якія страцілі сваё першапачатковае аблічча.

Гэтая фатаграфія менскага ГУМа зроблена незадоўга да яго адкрыцьця ў кастрычніку 1951 года. Галоўная гарадская магістраль у той час называлася Савецкай вуліцай. Адзінокія аўтамабілі, некалькі ідучых пешаходаў. Здаецца, жыццё ішо не спяшаючыся.

Сёньняшняя фатаграфія з таго ж ракурсу. Ёсць розніца?


А цяпер сумясьцім два малюнкі.


Першы менскі ГУМ быў пабудаваны яшчэ ў 1934 годзе, але не перажыў вайны. Новы будынак ўзвялі за пяць гадоў і ўрачыста адкрылі 5 лістапада 1951 года. Кажуць, з гэтай нагоды чарга расьцягнулася амаль да Нямігі, хоць звычайных пакупнікоў у краму пусцілі толькі на наступны дзень. Па ўспамінах супрацоўнікаў ГУМа, ажыятажным попытам карысталіся халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, тканіны, але асабліва - жаночыя капронавыя панчохі. У свята 7 лістапада ў краме цэлы дзень лічылі выручку.

Фотаздымак з альбома «Мінск», пачатак 1960-х. Калісьці праспект быў зялёным.

Нашы дні

Ля ўваходу ў ГУМ заўсёды было шматлюдна.

Фотаздымак 50-гадовай даўніны з боку Аляксандраўскага сквера.

І сёньня

Выгляд з боку Галоўпаштамта.

Прайшлі годы ...

І яшчэ некалькі варыяцый на тэму «было - стала».

Аўтар: Мікалай Градзюшка. Фота: Улад Барысевіч, архіўныя фота - з адкрытых інтэрнэт-крыніц.

Праглядаў: 1820 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: ГУМ | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]