Аўторак, 23.04.2024, 13:21 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Чэрвень » 26 » Дата ў гісторыі: 38 гадоў таму Менску прысвоена званьне «Горад-герой»
11:57
Дата ў гісторыі: 38 гадоў таму Менску прысвоена званьне «Горад-герой»
26 чэрвеня 1974 г. Указам прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР Менску было прысвоена ганаровае званьне «Горад-герой» з уручэньнем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Як нагадвае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», сталіца была ўдастоена вышэйшай узнагароды СССР за выдатныя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя яе жыхарамі ў барацьбе з гітлераўскімі акупантамі, разгортваньні партызанскага руху ў Беларусі і ў азнаменаваньне 30-годдзя вызваленьня БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цырымонія ўручэньня ўзнагарод гораду адбылася 25 чэрвеня 1978 на ўрачыстым пасяджэньні гаркама КПБ і гарадскога Савета народных дэпутатаў. Генеральны сакратар ЦК КПСС, Старшыня Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР Леанід Брэжнеў прымацаваў да сьцяга горада ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка».
Праглядаў: 1203 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]