МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Травень 22 » Двухпавярховыя дамы па вуліцы Гастэлы плянуецца зьнесьці
Падзяліцца:
15:26 Двухпавярховыя дамы па вуліцы Гастэлы плянуецца зьнесьці | |
У Цэнтральным раёне праходзіць грамадскае абмеркаваньне праекта рэканструкцыі 2-4-павярховых дамоў у квартале вуліц Грыбаедава - Гастэла - Тарханава. Як расказала на сустрэчы з жыхарамі квартала архітэктар УП «Мінскпраект» Галіна Перліна, па праекце прапаноўваецца зьнесьці двухпавярховыя дамы № 7а па вуліцы Тарханава і № 8 і 10 па вуліцы Гастэлы. На іх месцы намечана пабудаваць четырохпод'ездны 5-7-павярховы каркасны дом на 85 кватэр з падземным гаражом і аб'ектамі абслугоўваньня. Трох- і чатырохпавярховы дамы па вуліцах Грыбаедава, Тарханава і Гастэлы прапануецца надбудаваць на 1-2 ўзроўню і адначасова правесьці іх капітальны рамонт. Падчас капрамонту будзе выканана цеплавая рэабілітацыя будынкаў, заменены вокны, інжынерныя сеткі, ашкляненьне бальконаў. Рэканструкцыю плянуецца пачаць з дамоў № 14 і 16 па вуліцы Гастэлы. Праектныя матэрыялы зараз выстаўлены для азнаямленьня ў будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Насельніцтву прапаноўваецца пісьмова выказаць сваё меркаванне аб праекце. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |