Серада, 24.04.2024, 12:17 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 6 » Гісторыя будынка па праспекце Незалежнасьці, 44 у Менску
19:15
Гісторыя будынка па праспекце Незалежнасьці, 44 у Менску

 Крыніца: рэпартаж тэлеканала "СТВ" (ctv.by

Будынак на скрыжаваньні праспекта Незалежнасьці й вуліцы Казлова ў канцы 19 стагоддзя быў на далёкай ускраіне Менска, вядомай як Залатая Горка. Разрастацца горад пачаў толькі ў 30-я гады 20 стагоддзя. Паводле першага плану рэканструкцыі і развіцьця сталіцы, тут пачалося будаўніцтва архітэктурных ансамбляў, якія павінны былі стаць часткай ўпрыгожваньня галоўнай трохкіламетровай магістралі горада - вуліцы Савецкай.


У 1934 годзе на скрыжаваньні тады яшчэ Даўгабродскай (цяперашняй Казлова) і Савецкай (праспекта Незалежнасьці) пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў. Для Менску таго часу гэта было вялікай падзеяй. Па праекце 25-гадовай Натальлі Маклецовай пабудавалі першы жылы дом з шасьціпавярховай сярэдняй часткай, з ліфтамі і падвалам. Аднак Дом сьпецыялістаў не прастаяў і сямі гадоў. Падчас авіяналёту 24 чэрвеня 1941 ён быў разбураны.

План забудовы пасьляваеннага Менску быў зацьверджаны ў 1946 годзе, але да руінаў Дома сьпецыялістаў дабраліся толькі на прыканцы 40-х. Аднаўленьню будынак не падлягаў. На яго месцы з'явілася новая пабудова. Гэта быў дом для рабочых і служачых завода імя Молатава. Яго планіроўка вытрымана у лепшых традыцыях сталінскага ампіру.

Праект быў распрацаваны пад кіраўніцтвам архітэктара Міхаіла Восіпавіча Баршча. Дарэчы, яго аўтарству належаць праекты знакамітага маскоўскага планетарыя і галоўнай аркі менскага стадыёна «Дынама».

Будаўніцтва будынка завяршылася ў 1955 годзе. З тых самых гадоў першыя паверхі дома заўсёды займалі крамы. Дарэчы, яны былі прадугледжаны і ў плане. А вось што так і не рэалізавалася - так гэта два дзіцячыя садкі. Яны павінны былі з'явіцца на першым паверсе корпуса па вул. Чырваназорнай і корпуса па вул. Казлова. Не з'явілася тут і ведамасная гасцініца.

А вось што працягвае вока, так гэта фасад будынка. Толькі патрэбна ўзьняць галоў крыху вышэй - і вы пабачыце рысы цэлай эпохі...

Праглядаў: 1373 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]