МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2013 Чэрвень 27 » У сталіцы з'явіліся вуліцы Вербная, Калядная і Сьмілавіцкі тракт
Падзяліцца:
11:17 У сталіцы з'явіліся вуліцы Вербная, Калядная і Сьмілавіцкі тракт | |
Дэпутаты на 24-й сесіі Мінгарсавета прысвоілі шэраг найменьняў састаўным часткам Менску, перадае карэспандэнт агенцтва "Мінск-Навіны". Так, праектаваная вуліца №1 у межах вул. Вяснянка, зав. Весніка, пр. Пераможцаў названая "вуліца Вербная", а праектуемая вуліца №1 у межах вул. Мікалаеўская, вул. Зацень - "вуліца Калядная". "Гэтыя вуліцы з'явяцца ў найпрыгажэйшых месцах сталіцы, і іх назвы не супярэчаць іншым назвам тутэйшых вуліц, яны мілагучны як па руску, так і па беларуску", - патлумачыла начальнік упраўленьня культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. Участак аўтамабільнай дарогі М-4 Мінск - Магілёў - працяг Партызанскага праспекта працягласьцю 3,8 км да павароту на Стайкі - атрымаў назву "Смілавіцкі тракт". Што да аўтамабільнай дарогі М-9 Кальцавая дарога вакол Менску, якая перайшла ва ўласнасць горада ў статусе магістральнай вуліцы бесперапыннага руху, то прынята рашэньне пакінуць яе звыклае найменьне - "Вуліца Мінская кальцавая аўтамабільная дарога". Афіцыйную назву атрымаў і будуемы жылы раён у межах пр. Незалежнасці, МКАД, вул. Ф. Скарыны, праезда перад лесапаркавай зонай - "мікрараён "Магістр". Таксама вырашана перайменаваць вуліцу Курсанта Гвішыяні ў завулак Рагачоўскі. "Гэтая вуліца была названа ў 2007 годзе. Яна размешчана на закрытай тэрыторыі ваеннага гарадка, і будаўніцтва дамоў па гэтай вуліцы не прадугледжваецца. Да цяперашняга часу па гэтай вуліцы не зарэгістраваныя дамы - два навучальных корпусы і курсанцкі інтэрнат, - удакладніла В. Рудзікава. - У сувязі з гэтым раней Мінгарсаветам было прынята рашэнне назваць вуліцай Курсанта Гвішыяні праектуемую вуліцу №1 у мікрараёне Ўсходні. З мэтай упарадкаваньня найменьняў вулічна-дарожнай сеткі просім падтрымаць рашэньне камісіі аб перайменаваньні існуючай вуліцы Курсанта Гвішыяні ў завулак Рагачоўскі - па назве найбліжэйшай вуліцы Рагачоўскай". | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |