Чацвер, 28.03.2024, 10:57 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Сакавік » 24 » Вуліца Карпава ў Менску названа ў гонар пісьменьніка, якога з таго сьвету вярнула жонка.
11:52
Вуліца Карпава ў Менску названа ў гонар пісьменьніка, якога з таго сьвету вярнула жонка.

Як паведамляе "Сталічнае тэлебачаньне"
16.03.2012 16:03

Нават у самым актыўным і бурлівым месцы горада заўсёды знойдзецца куток цішыні і спакою, як быццам створаны адмыслова для мернага і нясьпешнага жыцьця. Адно з такіх месцаў - вуліца Карпава. Размясьцілася яна ў адным з дынамічна развіваючыхся мікрараёнаў Менску - у Грушаўцы.

Вольга Верамей, галоўны архітэктар Маскоўскага раёна г. Мінска:
Вуліца невялікая - яна праходзіць ад вуліцы Карла Лібнехта да вуліцы Волаха. На тэрыторыі гэтай вуліцы знаходзіцца комплекс жылых дамоў 90-х гадоў пабудовы. На прылеглых тэрыторыях паркавых зон мяркуецца будаўніцтва храма.

Вуліца Карпава атрымала сваю назву ў гонар вядомага беларускага пісьменьніка, патрыёта Ўладзіміра Карпава. Чалавек дзіўнага лёсу, Уладзімір Барысавіч нарадзіўся ў 1912 годзе ў волжскім мястэчку Хволынскае Саратаўскай вобласьці ў сям'і земскага лекара. Але ўжо ў галодныя 30-я гады яго сям'я перабралася ў Гомельскую вобласьць. Там, у вёсцы Іолча, прайшлі цяжкія, але шчаьлівыя гады дзяцінства і юнацтва. Пісьменьніку давялося пажыць у розных мястэчках Беларусі, але, мабыць, самым дарагім і любімым ў яго жыцьці стаў Менск.

Людміла Капава, дачка Уладзіміра Карпава:
Ён апантана любіў Мінск. Гэта была яго і боль, і каханне. Мінск - герой многіх яго кніг.
Ён бачыў Мінск і ў канцы 30-х, калі вучыўся ў педінстытуце, бачыў яго пад 1. бамбёжкай, калі экстэрнам здаваў іспыт, бачыў Мінск акупаваны і ў Дзень Перамогі, ён бачыў, як Мінск адраджаўся з руін.

Сёньня дом № 28 па прасьпекце Незалежнасьці ўпрыгожвае мемарыяльная дошка. Калісьці тут, на галоўнай вуліцы Менска, жыў Уладзімір Карпаў.

Асаблівым і найбольш шчаслівым перыядам для Ўладзіміра Барысавіча сталі гады, пражытыя ў суседстве з вядомымі беларускімі пісьменьнікамі.

Людміла Капава, дачка Ўладзіміра Карпава:
Карла Маркса 6, Карла Маркса 36 ... Сам Янка Брыль кожную раніцу сустракаўся. Кандрат Крапіва прысутнічаў пры першым купаньні ў маім жыцьці. Я памятаю, як Янка Брыль вучыў майго бацьку заплятаць мне косы. А з Шамякіным былі асаблівыя адносіны.

Нельга не згадаць і пра грамадзянскую актыўнасьць Уладзіміра Карпава. Адным з першых ён стаў даказваць, што Менск заслугоўвае званьня горада - героя, пісаў лісты ў самыя высокія інстанцыі. Нямала зроблена ім па пошуку імёнаў загінуўшых падпольшчыкаў.

У сваёй біяграфіі Ўладзімір Карпаў піша, што ў Менску перажыў самыя памятныя і небясьпечныя хвіліны свайго жыцьця. Тут пралілася яго кроў, тут, у грукаце вайны, ён адчуў, як горад уваходзіць у яго сэрца, як нешта роднае, неабходнае, без чаго немагчыма будзе жыць ...

Людміла Капава, дачка Ўладзіміра Карпава:
Калі ў яго здарыўся інфаркт, было 15 хвілін зарэгістраванай сьмерці. Але яго выцягнула адтуль мама. З нябыту. Лекары ўжо адмовіліся ад яго, выйшлі з палаты, а яна сказала: «Валодзя, дыхай!». Яна стала рабіць штучнае дыханьне. Пасьля ён прызнаўся, што яму было цяжка і балюча, але, пачуўшы яе кліч, ён усё ж вярнуўся адтуль. Яна падарыла яму яшчэ 10 гадоў.

Імя пісьменніка прысвоена бібліятэцы ў гарадскім пасёлку Камарын. У Менску на доме № 2 па вуліцы Карпава мемарыяльная дошка паведамляе: «Гэтая вуліца названая ў гонар вядомага беларускага пісьменьніка Ўладзіміра Карпава» - чалавека, якому выпала шчасьце моцна і горача пакахаць горад, які стаў для яго адзіна родным, паведамілі ў праграме "Мінск і мінчане» на СТВ.

Праглядаў: 1374 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]