Субота, 27.04.2024, 05:32 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Лістапад » 21 » Выстава «Пасьляваенны Менск у карцінах Анатоля Наліваева» ў доме-музэе І з'езду РСДРП
13:16
Выстава «Пасьляваенны Менск у карцінах Анатоля Наліваева» ў доме-музэе І з'езду РСДРП

20 лістапада а 11 гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музэй І з’езда РСДРП» адкрылася выстава «Пасьляваенны Менск у карцінах Анатоля Наліваева».

Наліваеў Анатоль Аляксандравіч (Абрам Налівай), 01.10.1931, Рагачоў – мастак, рэстаўратар, музыка, кАнтар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца жыдоўскай кАнтарскай музыкі. Галоўны герой фільма "Вытокі” (рэжысёр Юрый Гарулёў). Першы дырэктар музэя "Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка”. 

Нарадзіўся ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці. У 1941 годзе 10-гадоваму Анатолю з маці удалося збегчы з Менску, дзе ў той час жыла сям’я мастака. Анатоль Наліваеў з дзяцінства валодаў фатаграфічнай памяцьцю, што дазволіла яму ўжо з 14 гадоў патаемна замалёўваць разбураны Менск (у 1940-1950-я гады фатаграфаваць і замалёўваць сталіцу было забаронена, але хто звяртаў увагу на хлопца…).

Да 1960 года ён пасьпеў адлюстраваць старыя кварталы Менску – Верхні горад, Траецкае перадмесьце, Татарскую слабаду з мячэцьцю, татарскія агароды, касьцёл былога кляштара дамініканцаў і іншыя віды цэнтральнай часткі горада, якія затым былі разбураныя або змененыя да непазнавальнасьці. Асноўная частка работ Наліваева паказвае раёны горада Менска, звязаныя з жыдоўскім жыцьцём: ён выявіў дзесяткі сінагог, кварталы, вуліцы і дамы, помнікі жыдоўскай культуры. 

Асаблівая каштоўнасьць твораў мастака ў тым, што яны з фатаграфічнай дакладнасьцю ўзнаўляюць панарамы разбураных гарадоў і мястэчак, дамоў і кварталаў, помнікаў жыдоўскай культуры, што ў будучым можа стаць падставай для ўзнаўленьня страчанай забудовы.

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леанід Левін лічыць: "Фатаграфічна і фактаграфічна дакладны Анатоль Наліваеў змог увасобіць цеплыню, душу камня, трывожна трапяткое сэрца пабудоў. Карціны не ствараліся спецыяльна для выстаў. Мастак – з шэрагу тых фанатаў, якія ня думаючы пра выставы і мастсаветы, проста малявалі стары горад».

Праглядаў: 1502 | Дадаў: DzedFyodar | Тэгі: Выстава, Наліваеў, карціны | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]