МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
07:57 Выстаўка «100 х Францыя». Французская фатаграфія ад вытокаў да нашых дзён | |
Як паведамляе 5 сакавіка а 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка фатаграфіі «100 х Францыя», арганізаваная Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Французскага Інстытута. Выставачны праект «100 х Францыя» распавядае аб гісторыі фатаграфіі, якая, як прынята лічыць, пачалася ў Парыжы ў 1839 г. і працягваецца да нашых дзён. Прадстаўленыя фатаграфіі належаць тром буйным сусветным калекцыям – Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, Музею д'Орсэ і Цэнтру Пампіду ў Парыжы. Аўтары выставы жадалі падкрэсліць дзіўную жыццяздольнасць з'явы, якая нарадзілася ў Францыі меней чым два стагоддзі таму. Выстава, як энцыклапедыя, раскрывае гісторыю фатаграфіі. Яна распавядае аб развіцці фатаграфічных тэхнік і кірункаў у мастацтве фатаграфіі. У экспазіцыі прадстаўлены фатографы-піктарэалісты, -сюррэалісты, -гуманісты, фотажурналісты і інш. Тут можна прасачыць, як змянялася стаўленне да фатаграфіі, як сціралася грань паміж навукай і мастацтвам. Як фатаграфія адначасова можа быць ажыццёўленай марай, дзівоцтвам, карцінай, прыладай мастака, памяццю… Хай фатаграфія дазволіць кожнаму з нас распавесці самому сабе якую-небудзь гісторыю. «Фатаграфія да бясконцасці прайграе тое, што мела месца ўсяго адзін раз; яна да бясконцасці паўтарае тое, што ўжо ніколі не можа паўтарыцца…» – Ралан Барт. Куратар выставы – Сафі Шміт (мастацтвазнавец, журналіст) Пераклад каментарыяў да фатаграфій – Міхаіл Рыклін. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |