Чацвер, 25.04.2024, 19:34 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Асобныя аб'екты » Дзіцячая чыгунка

Менская дзіцячая чыгунка імя К.Заслонава

Менская дзіцячая чыгунка імя К.Заслонава.
9 ліпеня 1955г. - Дзень нараджэння Менскай чыгункі, якая носіць імя легяндарнага беларускага партызана К.З. Заслонава.


Чыгуначнае палатно даўжынёй 3,8 км працягнулася ўздоўж парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. У поўным валоданьні дзяцей знаходзіцца 2 лакаматыва і 6 вагонаў. На дзіцячай чыгунцы 3 станцыі: Заслонава, Піянерская і Сасновы бор.

Дзіцячая чыгунка - гэта ня толькі займальныя паездкі юных менчукоў і гасцей горада. Гэта далучэньне дзяцей да тэхнікі, замацаваньне ведаў, любоў і павага да працы.

На Менскай дзіцячай чыгунцы працаваў паравоз Кп4-465, які  быў перавезены сюды ў 1957 годзе, праз два гады пасьля яе адкрыцьця, на падмену паравозу серыі 159 №232. Паравоз 159-232 працаваў да Менскай дзіцячай чыгункі у Прыбалтыцы і, па недакладных данных, некаторы час на Менскай гарадской вузкакалейцы, разабранай да 1954 года. Менавіта з яе рэшткаў і пабудавана дзіцячая чыгунка на новым месцы.

За мінулыя гады ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база дзіцячай чыгункі. Зроблены капітальны рамонт вакзала самай прыгожай станцыі Заслонава. Сьцены і падлога будынка выкладзеныя з мармуру і граніту. Заменена ацяпляльная сістэма, вокны і дзверы.

Рэканструяваны і капітальна адрамантаваны вакзал станцыі Піянерская. Плошча будынка павялічана ў два разы, падведзена цэнтральнае ацяпленне.

23 Ліпеня 1987 года стаў знамянальным днём у гісторыі дзіцячай чыгункі. Была ўведзена ў эксплуатацыю аўтаблакоўка і электрычная цэнтралізацыя. З гэтага дня юныя чыгуначнікі сталі кіраваць рухам цягнікоў таксама, як іх старэйшыя таварышы на магістральнай жалезнай дарозе. У гэтым жа годзе быў атрыманы новы цеплавоз ТУ-7А і шэсць вагонаў.


1955 год. Дзіцячая чыгунка (у форме галоўны інжэнер адзела капітальнай будоўлі Упраўленьня чыгункі).

1955 год. Дзіцячая чыгунка


Дзіцячая чыгунка. Станцыя Заслонава. Адпраўленьне цягніка.

Дзіцячая чыгунка


Манэўры паравоза 159-ай серыі, Каломенскага заводу №232, ля разваротнага кальца каля станцыі Сасновы Бор.

Перад адбыцьцём са станцыі Заслонава, паравоз Кп-4-465.


Поезд з цягніком ТУ2 №113 адпраўляецца ад станцыі "Парк Культуры". Фота з буклета «Минск. Цветные фотографии». 1968 год.

Поезд з цягніком ТУ2 №113 адпраўляецца ад станцыі "Парк Культуры"


Цеплавоз ТУ2 №113 у платформы станцыі "Парк Культуры". Фота 1970-х гадоў з асабістага архіва Томаса Алтбергса.

Цеплавоз ТУ2 №113 у платформы станцыі "Парк Культуры"

Цеплавоз ТУ2 №113 у платформы станцыі "Парк Культуры". 1970 год. Паштоўка з асабістага архіва Н.А.Ермалаева.

Цеплавоз ТУ2 №113 у платформы станцыі "Парк Культуры"


Станцыя імя К.Заслонава

Станцыя Заслонава


Дзяжурная па станцыі Заслонава сустракае цягнік.

Дзяжурная па станцыі Заслонава сустракае цягнік.


Дзяжурны па станцыі "Заслонава". 1980 год.

Дзяжурны па станцыі "Заслонава"


Цягнік на станцыі "Заслонава", 1988-1990 гады.

Цягнік на станцыі "Заслонава"


Цягнік на станцыі "Заслонава", 1988-1990 гады.

Цягнік на станцыі "Заслонава"


Пярон станцыі "Заслонава". 1989 год.

Пярон станцыі "Заслонава". 1989 год


Пярон станцыі "Заслонава". 1989 год.

Пярон станцыі "Заслонава". 1989 год.


Вакзал станцыі "Заслонава". 1999 год. Фота Алены Кіпарук.

Вакзал станцыі "Заслонава"


Стрелачны пост, развілка на станцыю Заслонава.

Пачатак працы паста ЭЦ.

Катэгорыя: Дзіцячая чыгунка | Дадаў: DzedFyodar (28.02.2012)
Праглядаў: 2472 | Каментары: 3 | Тэгі: БЧ | Рэйтынг: 3.0/2

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 3
0  
1 Ceshir_CAT   (03.04.2012 18:40) [Матэрыял]
"Перад адбыцьцём са станцыі Заслонава, паравоз Кп-4-465" - на самой справе гэта не станцыя Заслонава. Гэта станцыя Сасновы Бор.

"Пачатак працы паста ЭЦ" - гэта не пост ЭЦ. Гэта стрелачны пост, развілка на станцыю Заслонава.
Адказ: Након першага: калі ласка прадстаўце доказы. Акрамя паравоза бачны толькі сасна ды елка і паўметры прыступкі станцыі.
Након другога: я тэж сумняваўся такому подпісу пад здымкамі, што пакінулі чыгуначнікі, але прымаецца вашая падказка.
п.с. Гэта старонка падпадае пад праверку ў любым выпадку.
і... дзякуй!

0  
2 Ceshir_CAT   (03.04.2012 23:28) [Матэрыял]
Лёгка.
на гэтым здымке http://www.dzd-ussr.ru/towns/minsk/minsk55.jpg мы бачым стрэлку, якая вядзе на разваротнае кольца станцыі Заслонава. Ад стрэлкі да станцыі даволі вялікая адлегласць.
На гэтым здымке http://www.dzd-ussr.ru/towns/minsk/minsk25.jpg мы бачым стрэлку, якая вядзе на разваротнае кальцо каля станцыі Сасновы Бор. Ад стрэлкі да станцыі адлегласць вельмі маленькая.
Такім чынам стрэлку разваротнага кальца станцыі Заслонава з самой станцыі не відаць. А вось з платформы Сосногового Бора стрэлку відаць выдатна. Яшчэ адзін аргумент - на Вашым здымку відаць што платформа нізкая. На Заслонава платформа заўсёды была высокая, а на Сасновым бары - нізкая.

Ізноў-жа, можаце паверыць на слова чалавеку, які адпрацаваў на дзіцячай чыгунцы ў дзяцінстве 4 сезону, і потым у якасці камандзіраванага спецыяліста яшчэ 2 сезону. І на гэтых стрелочных пасадах стаяць мне даводзілася і не раз і ў дзяцінстве і потым, пры няспраўнасці СЦБ.
І яшчэ - на разваротным кальцы Заслонава сосны не растуць.
Спадзяюся, я Вас пераканаў.
Адказ: Так, пераканаў. Дзякуй вялікі за каменты!
Да рэчы, запрашаў да супрацоўніцтва! Яно ўжо і пачалося :-)

0  
3 Зміцер   (22.05.2012 09:19) [Матэрыял]
На http://oldmensk.net/Abjekti/Dzit_Chigunka/0752211955_1.jpg ніякі не паравоз Кп4-465 . Па першае, на дымовай каробцы выразна напісана - 232 , па другое - гэта паравоз 159-ай серыі, Каломенскага заводу, лічачы па буфернаму брусу.

Паравоз Кп4-465 быў перавезены на МДЧ у 1957 годзе, праз два гады пасля яе адкрыцця, на падмену 159-232. Паравоз 159-232 працаваў да Мінскай ДЖД у Прыбалтыцы і, па недакладных данных, некаторы час на Мінскай гарадской вузкакалейцы, разабранай да 1954 года. Менавіта с яе рэшткаў і пабудавана дзіцячая чыгунка на новым месцы.
Адказ: Дзякуй вялікі за заўвагу і за слушны камент! Подпіс фоткі падправім.
Заўжды будзем Вам рады!

Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]