Пятніца, 26.04.2024, 16:35 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Цэрквы » Аляксандра Неўскага

Царква Аляксандра Неўскага

Царква Аляксандра Неўскага.
Помнік архітэктуры.

Царква Аляксандра Неўскага пабудавана ў псеўдарускім стылі ў 1898 годзе ў гонар перамогі ў расейска-турэцкай вайне 1877-78 гг.

Царква ўяўляе з сябе трохнефны аднаапсідны чатырохстоўпны купальны храм. Мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у цэнтры якой узвышаецца масіўны купал на васьмігранным барабане, завершаны цыбулічнай галойкай.

Дамінантай кампазіцыі з'яўляецца высокая званіца з шатровым пакрыцьцём, разьмешчаная над бабінцам і вытрыманая ў адзіным стылі з архітэктурай храма. Багатую плястыку фасадам царквы дадаюць аркатурныя паясы, складаныя шматслойныя арачкі над аконнымі і дзвярнымі праёмамі, арнаментальныя фрызы, калёнкі. Падкупальная прастора абмежаваная чатырма складанымі ў сячэньні слупамі і аб'яднана з бакавымі нефамі арачнымі праёмамі. Алтарная частка адасоблена ад асноўнага памяшканьня і ўзвышаецца на тры прыступкі паўколавага абрысу.

На ўнутраных сьценах храма маюцца мемарыяльныя дошкі з імёнамі ваяроў-беларусаў 30-й артылерыйскай брыгады, ды 119-га Каломенскага палка, гераічна загінуўшых пад Плеўнай.


Менская царква Аляксандра Неўскага (вайсковыя могілкі). Вось так царква выглядала ў пачатку ХХ стагодзьзя.

Менская царква Аляксандра Неўскага (вайсковыя могілкі)


Царква Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках.

Царква Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках


Менская царква Аляксандра Неўскага.
Здымак зроблены ў 1956 г. Фота Іванова Н.А.

Менская царква Аляксандра Неўскага.

Катэгорыя: Аляксандра Неўскага | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 1938 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]