Чацвер, 25.04.2024, 23:39 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Цэрквы » Петрапаўлаўская

Петрапаўлаўская царква

Петрапаўлаўская царква.

Былыя назвы:
Екацярыненская царква,
Мужчынскі манастыр Пятра й Паўла


Стварэньне каменнага храма і манастыра на гэтым месцы было ініцыявана ў пачатку XVII стагоддзя менскай праваслаўнай талакой, сабраўшай адпаведную колькасьць грошай. Пад пабудову храма і манастыра князёўнай Аўдоцьцяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай была выдзелена зямля.

Комплекс манастыра і царквы быў дабудаваны пад 1613 год. Асьвечаны храм быў у гонар апосталаў Пятра і Паўла.

Першая палова 18-га стагодззя для храма была сумнай. Комплекс прыйшоў у заняпад. У 1793 годзе тут засталося толькі пяцёра манахаў. Расейскія ўлады скасавалі манастыр , а царкву рэканструявалі. Перабудовай царквы кіраваў першы губернскі архітэктар Фёдар Крамер.

У 1795 годзе царкве надалі статус кафедральнага сабора Менскай епархіі і пейменавалі ў Кацярыненскі сабор у гонар пакутніцы Кацярыны, нябеснай заступніцы імператрыцы.

Пасьля пераводу кафедральнага сабору ў новы будынак у 1870-х гадах Кацярыненскую царкву зноў перабудоўваюць. Над царквой узводзіцца купал, перабляецца іканастас. На сьценах царквы наносіцца новы роспіс. Правую прыбудову царквы пераасьвячаюць ў імя Мікалая Цудатворца.

З-за жоўтай афарбоўкі сьцен царкву працяглыя часы называлі "жоўтай царквой".

У 1933 годзе савецкія ўлады царкву зачынілі, а яго маёмасьць сканфіскавалі. Царкву прыстасавалі пад склад. Будынак падзялілі на тры паверхі, а роспісы зафарбавалі.

У пасьляваенныя гады будынак царквы быў прыстасаваны пад архіў. У чэрвені
1991-га Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II асьвяціў перададзены праваслаўнай царкве храм, а 7 сьнежня 1991 года ў ім аднавілі набажэнствы.

Царква ўяўляе сабой трохнефную базіліку. У архітэктуры адлюстраваўся абарончы характар: галоўны фасад утваралі дзве вежы крапаснога тыпу са шлемападобнымі купаламі. Унутры іх вітыя лесьвіцы вялі да званіц. У вежах вузкія аконныя праёмы і крыжавідныя шчыліны. Сьцены тоўстыя, масіўныя, з высока ўзнятымі над зямлёй вокнамі. Царква некалькі разоў перабудоўвалася, што значна змяніла яе знешні выгляд. Будынак захаваны, у 1970-х гадах яму прыдадзены першапачатковы выгляд.


Екацярыненская царква, былы мужчынскі манастыр Пятра й Паўла. Пабудаваны ў 1611-1613 гг.
а) В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998
б) Здымак Уладзіміра Фралова (Масква), зняты ў чэрвені 1979г. (1939-2008). ФЭД-2, І-61, каляровая слайдавая стужка.


Екацярыненская царква, былы мужчынскі манастыр Пятра й Паўла


Екацярыненская царква.
("Гісторыя Мінска", АН БССР, Мінск, 1967.)

Екацярыненская царква.


Менская Петрапаўлаўская царква.


Петрапаўлаўская царква без адной вежы і з дарэвалюцыйнымі фрэскамі на фасадзе.
Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Петрапаўлаўская царква


Менская Петрапаўлаўская царква.
Знята ў 1968 г. Фота Валожынскага В.Г.

Катэгорыя: Петрапаўлаўская | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 4155 | Тэгі: Няміга | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]