Пятніца, 26.04.2024, 22:24 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Касьцёлы » Кальварыйскі

Касьцёл на Кальварыйскіх могілках

Касьцёл на Кальварыйскіх могілках.

У 1673 годзе стольнік і надстараста Теадор Ваньковіч передаў ордэну францісканцаў свою зямлю на Кальварыі, што ў 7 вярстах ад горада, для пабудовы касьцёла "Уздвіжаньня Сьвятога Крыжа". Тады і быў пабудаваны драўляны касьцёл ордэна кармелітаў.

У 1800 годзе Кальварыя пераходзіць да францісканцаў. З гэтага часу на могілках пачалі хаваць каталікоў. Могілкі ў той час былі далёка за горадам і заставаліся загараднымі да сярэдзіны ХХ стагодззя, калі, пасьля вайны, былі уведзены ў гарадскую рысу.

У 1839 годзе ў сярэдзіне могілак на месцы драўлянай царквы паўстаў касьцёл з бутавага каменьня. У 1899 годзе ён быў адрамантаваны. На сёняшні час адносіцца да помнікаў неагатычнага стылю.


Галоўны фасад Кальварыйскага касьцёла. Здымак канца ХІХ стагодззя. (крыніца здымка: У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Галоўны фасад Кальварыйскага касьцёла

Кальварыйскі касьцёл на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)

Кальварыйскі касьцёл на старых паштоўках


Галоўны фасад Кальварыйскага касьцёла. Фота 1983 года. (крыніца здымка: http://minsk-old-new.com)

Галоўны фасад Кальварыйскага касьцёла

Катэгорыя: Кальварыйскі | Дадаў: DzedFyodar (20.03.2012)
Праглядаў: 1821 | Тэгі: Кальварыя | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]