МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Якуба Коласа |
Плошча Якуба Коласа (ад 1956 года) Былыя назвы: Плошча Якуба Коласа пачала фармавацца ў пасьляваенныя 1950-я гады. Да гэтага часу гэта быў край горада. Сюды вяла Захар'еўская вуліца, якая дзялілася на Барысаўскі і Лагойскі тракт. Тут на скрыжаваньні была простая забудова з драўляных хат. Знешні выгляд гэтай гарадской тэрыторыі пачаў прыкметна змяняцца толькі ў другой палове 1930-х гадоў, калі паміж двума дарогамі пачалі будаўніцтва будынка Беларускага інстытута фізкультуры. Гэта было адзіным шматпавярховым збудаваньнем у гэтай часцы горада. Інстытут велічна ўзвышаўся над вуліцамі з іх шматлікімі дашчанымі павільёнамі, у якіх размяшчаліся крамы і майстэрні. Пасьля вайны 1941-1945 гадоў Менск стаў абнаўляцца і адбудоўвацца. У 1953 годзе перад інстытутам фізкультуры сплянавалі прастакутную плошчу памерам 400 на 130 метраў. Вакол яе былі ўзведзены паліграфічны камбінат, філармонія, жылыя дамы, ЦУМ. Пасьля сьмерці Якуба Коласа ў 1956 годзе Камароўскую плошчу перайменавалі ў яго гонар. У лістападзе 1972 года, у дзень 90-годдзя народнага паэта, на плошчы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Якубу Коласу. Па абодва бакі ад манумента размясьціліся дзве скульптурныя групы, у якіх увасоблены вобразы герояў твораў пісьменьніка. Аўтары скульптурнага ансамбля - скульптар Заір Азгур і архітэктары Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін. Так выглядала Камароўская плошча перад пачаткам рэканструкцыі.
Інстытут фізкультуры. 1939 год.
Здымак часоў вайны 1941-1945 гадоў.
Здымак часоў вайны 1941-1945 гадоў. Савецкі танк прастаяў на плошчы амаль увесь акупацыйны час.
Цяпер тут плошча Якуба Коласа.
МТБ-82Д ў раёне пл. Якуба Коласа.
Пачатак і працы па рэканструкцыі Камароўскай плошчы.
Фота сярэдзны 1980-х гадоў.
| |
| Праглядаў: 4458 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal








