МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Кастрычніцкая |
Кастрычніцкая плошча (ад 1977 года) Былыя назвы: На месцы сучаснай Кастрычніцкай плошчы пралягала Юр'еўская вуліца. Тэатар-рэстарацыя "Акварыюм", адчыніўся ў 1905 годзе на вуліцы Юр'еўскай. Яго асноўнымі наведвальнікамі былі менскія багацеі. Тут знаходзілася вар'ятэ, дзе выступалі цыганскі хор Бержэ, струнны аркестар з 15 музыкаў, танцавальныя групы. У 1920 годзе тут працаваў беларускі тэатар Уладзіслава Галубка. (крыніца: http://www.polona.pl)
Юр'еўская вуліца ў бок Петрапаўлаўскай (Энгельса). Двухпавярховы будынак з правага боку на дальнім пляне - рэстрацыя "Акварыюм". Рэстарацыя знаходзілася за цяперашнім музэем вялікай айчыннай вайны. Гэта месца цяпер перакрыў Палац Рэспублікі. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
а) Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Стан па Другой сусьветнай вайне. Позірк з боку сучасных праспекта Незалежнасьці і палаца прафсаюзаў.
Паміж двух папярэдніх здымкаў павінен быў упісацца гэты здымак, але ў яго крыху ракурс іншы. Мы бачым помнік Сталіну і па-за ім будаўніцтва будынкаў па вуліцы Энгельса.
Кастрычніцкая плошча. 1970-я гады.
| |
| Праглядаў: 3723 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal






