Серада, 21.11.2018, 22:08 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Кастрычніцкая

пл.Кастрычніцкая - уздоўж пр.Незалежнасьці

Кастрычніцкая плошча.
Розныя ракурсы уздоўж праспекта Незалежнасьці.


Трамвай на Савецкай вуліцы, 1935 г. Позірк на сучасную Кастрычніцкую пошчу, з правага боку ўваход у сквер.

Трамвай на Савецкай вуліцыПозірк на сучасную Кастрычніцкую пошчу


Адрэзак Захар'еўскай вуліцы (пр.Незалежнасьці) ад вуліцы Скобелеўскай (Чырвонаармейскай) да вуліцы Петрапаўлаўскай (Ф.Энгельса). З левага боку Аляксандраўскі сквер. На месцы будынкаў цяпер Кастрычніцкая плошча. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Адрэзак Захар'еўскай вуліцы


Забудова Захар'еўскай вуліцы паміж Скобелеўскай (Чырвонаармейскай) і Петрапаўлаўскай (Энгельса) вуліцамі. Цяпер па правы бок - Кастрычніцкая плошча. Паштоўка канца 10-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Забудова Захар'еўскай вуліцы


Вуліца Захар'еўская (пр.Незалежнасьці) ў бок вуліцы Скобелеўскай (Чырвонаармейскай). Цяпер на мейсцы гэтых дамоў Кастрычніцкая плошча. На здымку, на першым паверсе будынку кнігарня В.Макоўскага. Паштоўка канца 19-га стагодззя.(В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Кнігарня В.Макоўскага на Захар'еўскай вуліцы


Позірк праз агароджу цэнтральнага сквера на чатырохпавярховы будынак на рагу вуліц Савецкая і Энгельса у часе вайны 1941-1945гг. Злева за кадрам - разбураная гасьцініца "Парыж". Цяпер гэта скрыжаваньне праспекта Незалежнасьці і вуліцы Энгельса. (крыніца)

цяпер гэта скрыжаваньне праспекта НЕзалежнасьці і вуліцы Энгельса.


Кінатэарат "Пралетарый" знаходзіўся на вул Савецкай (пр.Незалежнасьці) амаль насупраць увахода ў цэнтральны сквер. Кінатэатар пабудаваны па праекце Г.Якушкі. 1930-я гады. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Кінатэарат "Пралетарый"


Позірк у бок праспекта і Цэнтральнага сквера. Фота Іванова Н.А. Знята ў 1964 г.

Позірк у бок праспекта


Цэнтральная плошча, 1970-я. Цэнтральны сквэр, ЗиУ-5.

Цэнтральная плошча, 1970-я.

Катэгорыя: Кастрычніцкая | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 1151 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]