Пятніца, 29.03.2024, 17:35 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Незалежнасьці

плошча Незалежнасьці (ад 1992 года)

Плошча Незалежнасьці (ад 1992 года)

Былыя назвы: плошча імя Леніна (ад 1964 года), раней шчыльная забудова.

Да другой паловы 19-га стагодззя паўднёвы захад Менску межаваўся сучаснай вуліцай Сьвярдлова, пакуль не пачалась будоўля чыгункі. Да гэтага часу тут была вольная прастора, куды з'язджаліся тарговыя людзі, каб гандляваць. У раёне плошчы (недзе пад педагагічным універсітэтам) стварыўся базар. Аб гэтым сьведчаць назовы: адна з былых вуліц, што праходзіла па тэрыторыі плошчы, называлась Базарнай.

Чыгунку пусьцілі пасьля 1870-х гадоў і Менск пачаў хутка будавацца ў накірунку вакзала і чыгункі (паўднёва-усходні накірунак). У асноўным будаваліся драўляныя хаты, пакуль раён сучаснай плошчы ня стаў звышпапулярным.

Так напачатку 20-га стагодззя ў раёне плошчы пачалі будавацца мураваныя дамы. Вуліца Захар'еўская (зарас Савецкая), уздоўж будучай плошчы, была шчыльна забудавана "шматпавярховымі" будынкамі заможных гараджан.

У 1910 годзе тут паўстаў велічны касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны). Тады гэта было скрыжаваньне вуліц Захар'еўскай і Трубнай.

Фармаваньне сучаснай плошчы Незалежнасьці пачалося напрыканцы 1920-х гадоў. У 1928 - 1931 гадах пабудаваны комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (цяпер педагагічны) па праекце архітэктараў І.Запарожца і Г.Лаўрова. Універсітэт пабудаваны на месцы болога рынку. У 1934 годзе было скончана будаўніцтва Дома Урада па праекту архітэктара І.Лангбарда.

Цяперашні (пустой) від плошчы сфарміраваўся ўжо апасьля вайны 1941-1945 гадоў, калі былі зьнесены ўсе пабудовы ў сярэдзіне плошчы.

Доўгі час плошча была з кругавым рухам транспатра, пакуль у пачатку 2000 гадоў тут не пачало будаўніцтва падзямельнага гандлёвага цэнтра. Цяпер гадлююць пад зямлёй у ГЦ "Сталіца". У нечым гісторя паўтараецца.

Варыянт забудовы плошчы, 1930 год, архітэктар Лангбард І.Г.
Амбітны праект на шчасьце не рэалізаваны. 


Плошча Леніна, 1969 г. Фота Юрыя Іванова.


Па цэнтру стаяў пяціпавярховы будынак. Знаходзіўся на рагу вуліцы Савецкай і Земляробскага завулка. Быўшы даходны дом Я. Кастравіцкай, пабудаваны ў 1904 г. У 1920-е гады меў назву "Дом металістаў".


Пасьля вайны ў гэтым будынку месьціўся МЗС, на першым паверсе якога месьціўся знакаміты "Гастраном" з жывымі рыбкамі і ювелірная крама з багатым выбарам упрагожваньняў. Пазьней будынак быў зьнесены.

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 1444 | Тэгі: Дом урада | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]