МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Перамогі |
Плошча Перамогі (ад 1958 года) Былыя назвы: Месца, дзе цяпер плошча Перамогі, калісь было часткай прыгарада, затапліваемага веснавымі паводкамі ракі Сьвіслач. Да 1941 года работы былі амаль завершаны, але пачалася вайна. Пасьля ж вызваленьня Менску тут ўзвышаліся толькі абгарэлыя сьцены дамоў-блізнят. Наноў распачалась праца. Абодва будынкі дабудавалі да 1947 года. У цэнтры плошчы ўсталявалі памятны камень з надпісам, які паведамляў, што неўзабаве тут будзе ўзведзены манумент Перамогі. Сьвяткаваньне 10-й гадавіны вызваленьня Менску ад нямецкіх захопнікаў (1954 год) азнаменавалася адкрыцьцём на плошчы гранітнага абеліску вышынёй 38 метраў, на вяршыні якога блішчэў ордэн Перамогі. Аўтар абеліска архітэктар Георгій Заборскі. 3 ліпеня 1961 ля падножжа манумента генерал-палкоўнік Аляксей Бурдзейны запаліў Вечны агонь. Круглая плошча (Перамогі). Знята ў час акупацыі з нямецкага самалёта.
Фота Круглай плошчы з архіва Троцкага А.В., канец 1940-х гадоў.
Земляныя работы на месцы будучай плошчы Перамогі.
Фота да 1954 г.
Той жа ракурс, толькі зімой.
Будаўніцтва помніка Перамогі. 1954 год. (www.t-s.by)
Круглая плошча 1962 год.
Менск. Плошча Перамогі. Фота ХХ ст.
Позірк на плошчу Перамогі ад двара Дома-музэю І з'езда РСДРП. Знята ў 1958 г. Іваноў Н.А.
Плошча Перамогі. ("Мінск", каляровае фота В.Цюкеля і Н.Граноўскага. Выдавецтва "Прагрэс". Масква. 1962г.)
Ля вечнага агню. Фота 1964 года.
Будоўля станцыі метро пад плошчай Перамогі. Пераходы будаваліся адкрытым спосабам.
| |
| Праглядаў: 6682 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal












