МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Прывакзальная |
рывакзальная плошча. Дом №3.Будынак вакзала. Прыцярпеў чатыры перабудовы. Любы буйны горад пачынаецца з чыгуначнага вакзалу. Віленскі вакзал адчыніўся для пасажыраў у 1874 годзе. У 1890 годзе паміж драўлянымі пабудовамі быў пастаўлены каменны будынак вакзала з двума вежамі. Віленскі вакзал прыцягваў пасажыраў прыгожымі узорыстымі мурамі з чырвонай цэглы. Два двухпавярховыя карпусы, пастаўленыя тарцом да чыгуначнага палатна, злучаліся аднапавярховай каменнай галярэяй. Над карпусамі ўзвышаліся 2 вежы, на якіх па сьвятах вывешваліся сьцягі. У канцы 1920-х, пачатку 1930-х гадоў над цэнтральнай часкай вакзала надбудавалі другі паверх, але ўжо ў 1940 годзе вакзал капітальна рэканструявалі. Былі зьменены цэнтральная частка вакзала, зьніклі старыя вежы. У час вайны 1941-1945 гадоў будынак Віленскага вакзала быў часткова пашкоджаны і да 1949 года яго нарэшце прывялі ў годны выгляд. У 1980-1990 гады была прынята канцэпцыя зьмяненьня выгляга "галоўнай брамы" горада - чыгуначнага вакзала. Быў распрацаваны праект новага вакзала і ў 1991 годзе будынак быў поўнасьцю зруйнаваны. На яго месцы распачалась будоўля, якая доўжылася дзесяць год. Новы будынак чыгуначнага вакзала адчыніў свае дзверы для пасажыраў у сьнежні 2000 года. Фотаздымкаў драўлянага будынку Віленскага вакзала не захавалася.
Будынак Віленскага вакзала. Канец 19-га стагодззя.
Прывакзальная плошча. Пачатак 20-га стагодззя.
Работнікі станцыі Менск Лібава-Роменскай чыгункі ля сьцен вакзала, 1906 г.
Кандуктары ля сьцен вакзала.
Будынак Віленскага вакзала. 1918 год.
Позірк на Віленскі вакзал. 1920-я гады.
Віленскі вакзал у 1920 годзе.
На прывакзальнай плошчы было разваротнае кола трамвайных пуцей якраз вакол помніка ахвярам Курлоўскага расстрэлу. (крыніца: http://darriuss.livejournal.com)
Перабудова будынку вакзала закранула цэнтральную частку, дзе над галоўным уваходам надбудавалі другі паверх. Перабудова праводзілася ў пачатку 1930-х гадоў. Фота Папова. 1930-я гады.
Менскі пассажырскі вакзал. Фота 1935 года. (крыніца здымка: http://railwayz.info)
Трэці варыянт вакзала.
Фота часоў вайны 1941-1945 гг.
Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Hauptbahnhof, ён жа вакзал.
Перадапошнія выявы былога будынка вакзала. Фота з архіва Беларускай чыгункі.
Фота з архіва Беларускай чыгункі.
1991 год. Скончылася эра Віленскага вакзала. Руйнаваньне. На заднім плане бачна сьцяна "канкорса".
1991 год.
Ідзе будоўля апошняй версіі чыгуначнага вакзала.
| |
| Праглядаў: 5491 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal



















