МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Прывакзальная |
Плошча пачала фарміравацца ў 1871-1874 гадах, калі былі пабудаваны драўляныя павільёны пасажырскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі, так званы Віленскі вакзал. Перад Віленскім вакзалам знаходзілася невялікая небрукаваная плошча. У 1905 годзе гарадская дума падтрымала ідэю чыгуначнікаў аб збудаваньні тут на сродкі горада і грамадскіх арганізацый помніка ахвярам Курлоўскага расстрэлу. Пазьней такі помнік быў узведзены на Прывакзальнай плошчы. Ён уяўляў сабой масіўны крыж на пастаменце. З чатырох бакоў стаялі слупкі, злучаныя абвіслымі ланцугамі. Не захаваўся ... Фота верасьня 1953 г.
Таксама 1953 год, позірк з процілеглага боку на Прывакзальную плошчу.
Агульны выгляд Прывакзальнай плошчы. Выразны здымак тым, што за вакзалам мы бачым нізкапавярховую застройку, а ў ніжняй часцы - падмуркі дамоў, уздоўж плошчы. Фота з архіваў Беларускай Чыгункі.
Аўтар здымка Ilmar Adamson (с). Крыніца: http://www.parovoz.com
Позірк на стары аўтавакзал. (крыніца: transphoto.ru)
Панарамны позірк на Прывакзальную плошчу.
На прывакзальнай плошчы завяршаецца будоўля шматпавярховай гасьцініцы "Экспрэс", а над пуцямі канкорса. Фота 1980-х гадоў. (архіў БЧ)
Арганізацыя руху транспарта на прывакзальнай плошчы. Фота 1989 года.
| |
| Праглядаў: 3951 | Тэгі: | Рэйтынг: 5.0/1 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal








