Пятніца, 26.04.2024, 11:39 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды

пл.Свабоды - дом №13

Плошча Свабоды. Дом №13.


Будынак на рагу плошчы Свабоды і вул. Рэвалюцыйнай быў пабудаваны ў 18 стагоддзі і спачатку быў двухпавярховым і Г-абразным. У пачатку 19 стагоддзя тут размяшчалася аптэка, пазней - пошта, затым - мужчынская духоўная вучэльня. У 1870-1880 гадах будынку правялі рэканструкцыю: дабудавалі трэці паверх і надалі будынку П-абразную форму. Пасьля рэвалюцыі ў будынку некаторы час разьмяшчаўся Наркамат адукацыі БССР, з 1922 па 1925 год - Інбелкульт (пазьней ператвораны ў Акадэмію Навук БССР), тут жа было Беларускае курортнае бюро, а з 1930 года - Наркамат аховы здароўя. Тут жа пасьпеў з'явіцца кінатэатр "Радзіма" (пасьля вайны - "Навіны дня", а яшчэ крыху пазьней - "Кінатэатр паўторнага фільма"), менскі раённы аддзел кінафікацыі і менскі абласны аддзел кніжнага гандлю. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму.


Мужчынская духоўная вучэльня. Цяпер тут адміністратыўны будынак. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)



Мужчынская духоўная вучэльня.



Саборная плошча (Свабоды). Злева - частка будынку казённых палат. У цэнтры будынак 18-га стагодззя.
(В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

Саборная плошча (Свабоды)

Катэгорыя: Свабоды | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 1900 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]