МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды |
Плошча Свабоды. Дом №4. Комплекс Гасьціннага двара з манастырамі бернардзінак і бернардзінаў у Верхнім горадзе (плошча Свабоды). Сярэдзіна ХІХ стагодззя. (В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)
Будынак былога Гасьціннага двара XVIII-XX ст на Саборнай плошчы (Свабоды). У 1909 годзе была праведзена самая буйная рэканструкція будынкаў, быў дабудаваны трэці паверх і дэкор фасадаў быў апрацаваны ў стылі мадэрн. У ім размяшчаліся Азова-Данскі банк, купецкі клюб, аптэка і крамы.
Адміністратыўны будынак (Менскі купечаскі клюб. Гасьцінны двор.)
Плошча Свабоды, справа дом №4. Дамоў на пярэднем плане ўжо не існуе. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Прышлі саветы, і павесілі вялікую зорку. Здымак даваенны. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
У часе вайны немцы тэж выкарыстоўвалі гэты будынак. Толькі на сьцяне іншыя выявы і сымбалі. Сьцены, насамрэч, ня брудныя, а спецыяльна пафарбаваны ў дымны колер, каб знізіць бачнасьць пры бамбёжках.
Выгляд прыблізна з таго месца, дзе пачынаецца сучасная лесьвіца, вядучая да Нямігі. а) 1-я палова 1960-х гг.
Позірк на комплекс былога Вялікага гасьцінага двара з боку вул. Бакуніна. Аб'ёмы, назіраныя на здымку ў цэнтры і злева, з'явіліся ў пасьляваенны час. Яны ўшчыльную прымыкаюць да старой часткі архітэктурнай кампазіцыі (справа). У адной плоскасьці з яе бакавым прасьценкам калісьці ўзвышалася зробленая з цэглы пячная труба (разабраная пасьля вайны).
| |
| Праглядаў: 2305 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal












