Пятніца, 19.04.2024, 09:16 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды

плошча Свабоды (ад 1917 года)

Плошча Свабоды (ад 1917 года)

Былыя назвы:
Саборная плошча (ад 1865 года да 1917 года),
Зборная плошча,
Высокі кірмаш (ад другой паловы 18-га стагодззя)
Новы кірмаш (пасьля пажару ў 1547 года)



На працягу больш як 400 гадоў сучасная плошча Свабоды была галоўнай плошчай Менску.

Паўстала яна пасьля вялікага пажару 1547 года, які знішчыў практычна ўсю забудову сярэднявечнага горада. Пасьля гэтага Менск будавалі практычна наноў па планах ў адпаведнасьці з горадабудаўнічымі прынцыпамі праектаваньня эўрапейскіх гарадоў эпохі Рэнесансу.

У цэнтры была створана прастакутная ў плане рынкавая плошча, якая атрымала назву Новы кірмаш. Ад другой паловы ХVIII стагодззя стала звацца Высокі кірмаш.

Пасьля 1865 года плошча стала звацца Саборнай. На яе выходзілі асноўныя гарадскія вуліцы. Тут знаходзіліся найбольш значныя помнікі манументальнай архітэктуры.

3 другой паловы ХVI стагодззя плошча паступова ператварылася ў адміністрацыйны, культавы, гандлёвы і культурны цэнтар горада. Прылеглыя да яго кварталы забудоўваліся драўлянымі і мураванымі жылымі дамамі ў стылі Рэнесансу і барока. Тут былі і рэзідэнцыі арыстакратаў, у тым ліку палац Радзівілаў.

У канцы ХVI стагодззя у цэнтры плошчы паўстала новая ратуша з гарадскім гадзіньнікам і гасьціны двор. У XVII - XVIII стагодззях яе перыметр сфармавалі комплексы каталіцкіх і ўніяцкіх кляштароў, кальвінскі збор і царква Сьвятога Духу. У канцы XVIII - пачатку XIX стагодззя архітэктурны цэнтар стаў улюбёным месцам адпачынку гараджан. Побач з ратушай зрабілі сквер, а на самой плошчы пабудавалі некалькі тэатраў. У адным з кляштароў размясьцілася знакамітая Менская мужчынская гімназія.

У сярэдзіне XIX стагодззя будынак гарадской ратушы, які цягам стагоддзяў з'яўляўся сімбалем гарадскога самакіраваньня, быў зьнесены новай расейскай уладай.

У другой палове XIX - пачатку XX стагодззя шмат якія пабудовы плошчы рэканструявалі. Тут размясьціліся гасьцініцы, банкі, буйныя крамы. У цэнтры сквера паставілі помнік імператару Аляксандру II.

Пасьля 1917 года і да пачатку Другой сусветнай вайны новых збудаваньняў на плошчы не з'явілася.


На Саборнай плошчы (Свабоды). 1897 год.
(В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

На Саборнай плошчы (Свабоды). 1897 год


Царква Сьвятога Духа. Петрапаўлаўскі сабор. Перабудаваны з уніяцкай царквы Сьвятога Духа.
а) Здымак С.Пракудзіна-Горскага пач. ХХ ст.
б) Прайшло 100 год. 2012 год. Аднаўлена Царква Сьвятога Духа і Ратуша. Адрэстаўравана Царква Сьвятога Іосіфа ў 1983 годзе. (http://minsk1067.livejournal.com, аўтар: dima67574)


minsk1067.livejournal.com


Людзі на Саборнай плошчы. Мажліва праваслаўнае сьвята. Позірк з Марыінскага касьцёла на Пертапаўлаўскі сабор.
(У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Людзі на Саборнай плошчы


Саборная плошча на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя.
(У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Саборная плошча на старых паштоўках


Саборная плошча на фотаздымках часоў 2-ой сусьветнай вайны. Верхні горад. Здымак з самалёта (1941-44 гг.)

Катэгорыя: Свабоды | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 4645 | Тэгі: ратуша | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]