МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды |
Вуліца Леніна. Пачатак вуліцы Губернатарскай (Леніна).
Позірк на Губернатарскую вуліцу (Леніна). Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Губернатарская вуліца (Леніна). Від ад Саборнай плошчы (пл.Свабоды). Будынак злева - гасьцініца "Эўропа". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
Перспектыва вуліцы Губернатарскай на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
Губернатарская, 10, дом Анцэліовіча, былы Ярохава.
Губернатарская вуліца ўпрыгожана сьцягамі. Вывеска "ЛЕВІНЪ" - нязьменны на ўсіх варыянтах гасьцініцы "Эўропа". Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
На няцотным баку Губернатарскай (Леніна) вуліцы месьціліся шляпная крама В.Мышалава, тытунёвая крама А.Рудэрмана, фотаатэл'е, ды шмат чаго яшчэ. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Шасьціпавярховая гасьцініца "Эўропа" - "хмарачос" тагачаснага гораду, пабудавана ў 1906 - 1909 гадах у стылі мадэрн на месцы старой трохпавярховай. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
Гасьцініца "Эўропа" на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца: http://www.polona.pl)
Гасьцініца "Эўропа" (крыніца: http://www.hoteleurope.by)
Апошнія перадрэвалюцыйныя часы. Саборная плошча, вуліца Губернатарская. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Панарама вуліцы Леніна ў час вайны 1941-1945. На фотаздымку - кут плошчы Свабоды на скрыжаваньні з вуліцай Леніна. Злева - астанкі гасьцініцы "Эўропа". Як бачна на здымку, аднаўляць не было чаго. Фота 1944 г.
Вуліцу Леніна пасьля вайны на гэтым кавалку пашырылі. Пусьцілі трамваі па Інтэрнацыянальнай. Паміж дамамі на рагу з плошчай адчынілі кавярню "Марозіва" (Пінгвін). (крыніца: tvoya-stolica.bestpersons.ru)
| |
| Праглядаў: 2897 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal













