Субота, 20.04.2024, 02:47 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Плошчы » Свабоды

Сквер на плошчы Свабоды

Сквер на плошчы Свабоды.
Зусім нядаўна тут зьбіраліся мастакі.


Ля сквера на Саборнай плошчы заўжды было людна. Тут чакалі ізвозчыкі сваіх кліентаў, выходзячых з гасьцініцы "Эўропа". Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

сквер на Саборнай плошчы


Вежа з гарадскімі гадзіннікамі ля казённых палат, былога будынку іезуіцкага калегіюму. 1910 гады.
(В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

Вежа з гарадскімі гадзіннікамі


У скверы да рэвалюцыі паўстаў помнік Аляксандру ІІ. На чорным граніце былі выбіты словы: "Імператару Аляксандру ІІ. Удзячныя гараджане горада Менску. 1901 год".

Гэта быў першы скульптурны помнік у Менску, які з'явіўся ў горадзе ў студзені 1901 года. Ганаровае адкрыцьцё новай славутасьці горада сабрала добрыя натоўпы менчукоў. Перад імі паўстаў бронзавы бюст цара-вызваліцеля, адмяніўшага крэпасное права, на чатырохкутным прызьме. Ля яго меліся мармуровыя слупочкі, аб'яднаныя ланцугом. Па вечарах помнік падсьвячаўся двума электрычнымі ліхтарамі.


Помнік Аляксандру ІІ у скверы на Саборнай плошчы на паштоўцы 1915 года. (крыніца: http://www.polona.pl)

Помнік Аляксандру ІІ у скверы на Саборнай плошчы


Помнік Аляксандру ІІ у скверы на Саборнай плошчы, ліхтары гараць. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Помнік Аляксандру ІІ у скверы на Саборнай плошчы


Пасьля рэвалюцыі помнік Аляксандру ІІ зьнік і ў 1939 годзе ў скверы на гэтым месцы быў абсталяваны фантан па праекце архітэктара Г.Якушкі. У яго цэнтры уздымаўся атлет, страляючы з лука. Страла сымбалічна была нацэлена ў неба. Фота 1936 года. (крыніца здымка: http://minsk-old-new.com)

У 1939 годзе ў скверы быў абсталяваны фантан.


Пасьля вайны 1941-1945 гадоў у фантан быў рэканструяваны. Яго ўпрыгожылі вялікія вазы. Фота Іванова Н.А. Зьнята ў 1949 годзе. (крыніца здымка: http://minsk-old-new.com)

Пасьля вайны 1941-1945 гадоў у фантан быў рэканструяваны.


У 2002 годзе сквер крыху падрэзалі падмуркамі будучай ратушы. Фота Валожынскага У.Г.

У 2002 годзе сквер крыху падрэзалі падмуркамі будучай ратушы

Катэгорыя: Свабоды | Дадаў: DzedFyodar (20.03.2012)
Праглядаў: 1845 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]