МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці. Дом №11. Есьць меркаваньне, што на месцы, дзе зарас стаіць гасьцініца "Мінск", у часе вайны 1941-1945 і крыху пасьля яе, быў кінатэатар з назовам "Першы". "У Менску ваенных і пасьляваенных гадоў меўся асобы кінатэатар "Першы". Гэта зборна-шчытавая пабудова з'явілася пры немцах на месцы сучаснай гасьцініцы "Мінск" у цэнтры сталіцы" - паведамляе http://naviny.by.
Позірк на Захар'еўскую вуліцу ад сучаснай плошчы Незалежнасьці. Сёньня на месцы, што мы бачым прама на здымку, стаіць гасьцініца "Мінск". Адпаведна прадубляваць здымак немагчыма, бо ракурс такі, што сёньня мы б стаялі упёршыся носам ў сьцяну гасьцініцы.
Пасьля вайны 1941-1945 гадоў на месцы гасьцініцы "Мінск" праходзілі рэйкі трамвая, але вялі ўжо ў іншы бок, на вуліцу Валадарскага.
У 1957 годзе па праекце архітэктара Г.Баданава пабудаваны будынак сучаснай гасьцініцы "Мінск".
| |
| Праглядаў: 1552 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal




