МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці. Дом №13. Справа - трохпавярховы будынак Менскага таварыства сельскай гаспадаркі - Захар'еўская, 51, дом Бярковіча, былы дом Чапскага. Прыватная фельдшэрска-акушэрская школа доктара Гутцайта. Адчынілася ў студзені 1909 года. Тады ў яе было прынята каля 200 вучняў, а скончыла школу ў снежні таго ж года толькі 38 чалавек. (крыніца паштоўкі: http://www.polona.pl)
Левы бок вуліцы Захар'еўскай. Зарас тут знаходзіцца кінатэатр "Цэнтральны", крамы вопраткі і ювелірны. (крыніца паштоўкі: http://www.polona.pl)
Будынак праўленьня Менскага сяльгас-гаспадарчага таварыства. Гэтае месца было скрыжаваньнем вуліцы Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці) і Захар'еўскага завулка (вул.Гарадскі Вал). Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Позірк на Захар'еўскую вуліцу ля дома Чапскіх на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (крыніца паштоўкі: http://www.polona.pl)
У доме побач на Захар'еўскай вуліцы (пр.Незалежнасьці) месьцілася галантарэйная крама К.Перавозскага. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Дом графа Чапскага каля будынку МУС. Малюнак Анатоля Наліваева. Фота Юліі Дарашкевіч.
Кінатэатар "Цэнтральны".
Кінатэатар "Цэнтральны". Фота з паштоўкі 1954 г. З архіва П.Растоўцава.
Ленінскі праспект ля кінатэатра "Цэнтральны" - менчукі сьпяшаюцца па справах пад дажджом. Фота з архіва Андрэя Гардзіенкі.
| |
| Праглядаў: 2534 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal









