МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці. Дом №22 (дадатковы адрас - вул. Энгельса, 10) Пасьля рэвалюцыі і да вайны 1941-1945 гг. з боку скрыжаваньня з Ленінскай (Леніна) вуліцай на гэтым месцы знаходзіўся кінатэатар "Чырвоная Зарка". Здымак 1937 года. У цэнтры кінатэатар "Чырвоная Зорка", удалечыні гасьцініца "Парыж", а на месцы крайняга справа будынка пасьля вайны пабудуюць будынак для нацыянальнага банка.
Кінатэатар "Чырвоная Зорка" на рагу вуліц Савецкай (пр.Незалежнасьці) і Ленінскай (Леніна). (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Недзе пасярэдзіне дома №22 па праспекце Незалежнасьці знаходзілася Нямецкая Кірха.
З боку скрыжаваньня з Петрапаўлаўскай (Энгельса) вуліцай на месцы дома №22 па праспекце Незалежнасьці да вайны 1941-1945 гг. знаходзілася гасьцініца "Парыж". Былая гасьцініца "Парыж" - першае памяшканьне ДКА (на рагу сучасных праспекта Незалежнасьці і вуліцы Энгельса - побач Малая сцэна тэатра Янкі Купалы). Злева ўваход у цэнтральны парк. 25 і 27 чэрвеня 1911 года ў залі гасьцініцы адбыўся спектакль па п'есе Каруся Каганца "Модны шляхцюк". Гэта быў першы ў Менску тэатральны выступ славутай беларускай трупы пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Гасьцініца "Парыж" у часе акупацыі 1941-1944 гг. (былы адрас - рог Захар'еўскай і Петрапаўлаўскай, 88/26), зарас тут дом з уваходам у мэтро на скрыжаваньні Энгельса і праспекта Незалежнасьці. (крыніца)
| |
| Праглядаў: 2158 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal





