Субота, 20.04.2024, 15:50 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

праспект Незалежнасьці (ад 2005 года)

Праспект Незалежнасьці (ад 2005 года).

Былыя назвы:
праcпект Францыска Скарыны (з 9.12.1991 па 2005 г.),
праспект Уладзімера Леніна (з 4.11.1961 па 9.12.1991 г.),
праспект ім. Сталіна (да 4.11.1961 г.),
вуліца Савецкая (ад 1917 года),
Барысаўскі тракт (да 1919 году ад пл. Я.Коласа да парку Чалюскінцаў),
Захар'еўская вуліца (з 1801 па 1919 г., да ЦУМу ),
Гарадскі вал (першапачаткова)

У канцы 18 - пачатку 19 стагодззя Менск інтэнсіўна пашыраўся. На гарадскім валу спраектавалі новую вуліцу і назвалі яе Захар'еўскай у памяць пра менскага губернатара Захара Карнеева - ініцыятара распрацоўкі першага праектнага плана забудовы Менску 1797 - 1800 гадоў. Захар'еўская вуліца першапачаткова распасьцілалася ад моста праз раку Сьвіслач да скрыжавання з сучаснай вуліцай Камсамольскай.

Менск працягваў пашырацца і вуліцу Захар'еўскую падоўжылі. Да сярэдзіны 19 стагодззя з паўднёвага захаду яна даходзіла да пачатку сучаснай плошчы Незалежнасьці, а з паўночнага ўсходу — да Залатой Горкі (скрыжаваньне з сучасным праспектам Машэрава). Ад другой паловы 19 стагодззя Захар'еўская вуліца стала галоўнай гарадской вуліцай і яе пачалі інтэнсіўна забудоўваць гасьцініцамі, гандлёвымі і жылымі дамамі.

Тут размяшчаліся банкі, найлепшыя гарадскія крамы, прэстыжныя гатэлі, кавярні, рэстараны, кінатэатры, найважнейшыя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы. Гэта былі двух-, чатырохпавярховыя будынкі ў стылі класіцызму, эклектыкі і мадэрну.

Пасьля сацыялістычнай рэвалюцыі, у 1922 годзе вуліцу Захар'еўскую перанайменавалі ў Савецкую вуліцу. У 1920—1930-х гадах тут пабудавалі некалькі арыгінальных архітэктурных будынкаў у стылі канструктывізму, а ў шмат якіх старых дамах надбудавалі паверхі. У Другую сусветную вайну большасць пабудоваў на вуліцы Савецкай былі пашкоджаныя. У адпаведнасьці з генеральнымі планамі пасьляваеннай рэканструкцыі Менску практычна ўсю даваенную забудову, за выключэньнем некалькіх дамоў, савецкія улады пастанавілі знесьці. У 1950-х гадах на месцы старой Захар'еўскай (Савецкай) вуліцы створаны арыгінальны архітэктурна-горада-будаўнічы ансамбль у духу сацыялістычнага рэалізму. Назву новаму ўтварэньню далі адпаведную - праспект Сталіна. Новы праспект павінен быў увасабляць сацыялістычнае пераўтварэньне горада. Потым ад 1962 года праспект называўся Ленінскім, а ў канцы 20 - пачатку 21 стагодззя - праспектам Францыска Скарыны.


Калонна бежанцаў (чы нямецкіх ваенных) рухаюцца праз Менск у накірунку Аляксандраўскага (цэнтральнага) ськвера. Чатырохпавярховы будынак зьлева па вуліцы Захар'еўскай - сучасны кут Кастрычніцкай плошчы. Фотаздымак часоў 2-ой сусьветнай вайны.  Здымак 1941 г. Tomasz Wiśniewski (www.szukamypolski.com)

Калонна бежанцаў


Першая гарадская электрастанцыя.

Першая гарадская электрастанцыя.


Найбольш радыкальныя зьмены ў абліччы гарадской электрастанцыі адбыліся ў 1954-56 гады. Тады будынак водаправодна-электрычнай станцыі быў прыстасаваны пад Дом физкультуры. Менавіта ў той час электрастанцыя страціла Неагатычныя рысы дэкору, характэрныя для прамысловых будынкаў пачатку XX стагоддзя, і набыла новыя рысы сталінскага класіцызму.

будынак водаправодна-электрычнай станцыі


Кавалак праспекта Леніна (Незалежнасьці) ўздоўж дамоў №№61, 63, 67 - карпусоў палетэхнічнага інстытута (сучасны БНТУ)

Кавалак праспекта Леніна (Незалежнасьці)


На фота справа бачны заложаны фундамент пад будынак цырка.

справа бачны заложаны фундамент пад будынак цырка.


Скрыжаваньне вуліцы Казлова й Ленінскага праспекта. Фота з архіва Андрэя Гардзіенкі.

Скрыжаваньне вуліцы Казлова й Ленінскага праспекта


Будоўля станцыі метро "Кастрычніцкая" і выхада з яе на Кастрычніцкую плошчу і вуліцу Чырвонаармейскую, 1980-я гады. (з архіва Максіма Пятрова)

Будоўля станцыі метро "Кастрычніцкая"


Праспект уздоўж дзіцячага парка Чалюскінцаў.

Праспект уздоўж дзіцячага парка Чалюскінцаў

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 2235 | Тэгі: паштампт, бібліятэка, Цырк, кінатэатар, ГУМ, ЦУМ, КДБ | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]