Пятніца, 26.04.2024, 07:53 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

пр.Незалежнасьці - дом №19

Праспект Незалежнасьці. Дом №19(дадатковы адрас: вул.Камсамольская, 23).
У гэтым доме на першым паверсе месьцяцца: "Цэнтральная кнігарня", крама "Лакомка".


Дом Машкілейсона. У гэтым жа будынку была гасьцініца "Адэса" на 39 нумароў і пры ёй рэстарацыя "Мядзьведзь" В.Голуба з асобнымі кабінетамі і ўваходам з боку Багадзельнай. У рэстарацыі ладзіліся музычныя выступы. У гэтай гасьцініцы 3 чэрвеня 1913 года спыняўся Янка Купала. Зарас тут Цэнтральная кніжная крама па пр. Незалежнасьці, 19. (крыніца здымка: В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

гасьцініца "Адэса"


На былой Захар'еўскай вуліцы месьцілася губернская земская управа. У адным з памяшканьняў будынка у 1916-1917 гадах працаваў Максім Багдановіч. Цяпер ля гэтага мейсца дом з крамамі "Паўлінка" і "Ласунак". Паштоўка пачатку 20-га стагодззя.(крыніца: http://www.polona.pl)

На былой Захар'еўскай вуліцы месьцілася губернская земская управа.


Дом на вуліцы Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці). Зарас ў новым доме на яго месцы месьціцца крама "Лакамка". (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Дом на вуліцы Захар'еўскай


Праспект Леніна. Скрыжаваньне з вуліцай Камсамольскай.

Праспект Незалежнасьці. Скрыжаваньне з вуліцай Валадарскага.

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (06.04.2012)
Праглядаў: 1878 | Тэгі: Цэнтральная кнігарня | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]