Чацвер, 25.04.2024, 14:11 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

пр. Незалежнасьці - дом №28

Праспект Незалежнасьці. Дом №28.

У гэтым доме жыла народная артыстка БССР Зінаіда Іванаўна Броварская.

Броварская З.І. родам з-пад Адэсы, вучылася ў ГІТІСе, стала легендай беларускай нацыянальнай сцэны. У Купалаўскі тэатар Броварская З.І. прыйшла ў 1937 годзе. Тады разам з мужам, рэжысёрам Оскарам Гаўтманам, прыехала ў Менск з Масквы. Спачатку грала ў Беларускім тэатры юнага гледача. Была актрысай, рэжысёрам. З 1941 па 1950 год ёй давялося граць у маскоўскім франтавым тэатры «Огонек», тэатрах Ашхабада, Пензы, Куйбышава. Потым Броварская З.І. вярнулася ў Менск. Каля трыццаці гадоў выкладала ў Тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

На доме, дзе працяглы час жыла акторка ўсталявана мемарыяльная дошка аўтарства архітэктара і скульптара Сяргея Ліндвіна.

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (14.09.2012)
Праглядаў: 1418 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]