Субота, 27.04.2024, 07:17 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

пр.Незалежнасьці - дом №44 - дом сьпецыялістаў

Праспект Незалежнасьці. Дом №44.

Дадатковы адрас: вуліца Казлова, 1.
Да вайны на гэтым месьцы стаяў дом з назовам "Дом сьпецыялістаў".


Будынак на скрыжаваньні праспекта Незалежнасьці й вуліцы Казлова ў канцы 19 стагоддзя быў на далёкай ускраіне Менску, вядомай як Залатая Горка. Разрастацца горад пачаў толькі ў 30-я гады 20 стагоддзя. Паводле першага плану рэканструкцыі і развіцьця сталіцы, тут пачалося будаўніцтва архітэктурных ансамбляў, якія павінны былі стаць часткай ўпрыгожваньня галоўнай трохкіламетровай магістралі горада - вуліцы Савецкай (праспект Незалежнасьці).

У 1934 годзе на скрыжаваньні вуліц Даўгабродскай (вуліца Казлова) і Савецкай (праспекта Незалежнасьці) пачалося будаўніцтва 100-кватэрнага Дома спецыялістаў.   Першы жылы дом з шасьціпавярховай сярэдняй часткай, з ліфтамі і падвалам пабудавалі па праекце 25-гадовай Натальлі Маклецовай. На жаль Дом сьпецыялістаў не прастаяў і сямі гадоў. Падчас авіяналёту 24 чэрвеня 1941 ён быў разбураны.


Дом спецыялістаў. У кватэры №43, да Айчыннай вайны, у гэтым доме жыў Аўстрыйскі вучоны, беларускі акадэмік Цэлесцін Бурсцін.
(крыніца здымка: http://www.t-s.by)

Дом спецыялістаў.


Справа бачны разваліны касьцёла на Залатой горцы (Сьвятога Роха).

Дом сьпецыялістаў


План забудовы пасьляваеннага Менску быў зацьверджаны ў 1946 годзе, але да руінаў Дома сьпецыялістаў дабраліся толькі на прыканцы 40-х. Аднаўленьню будынак не падлягаў. На яго месцы з'явілася новая пабудова. Гэта быў дом для рабочых і служачых завода імя Молатава. Яго планіроўка вытрымана у лепшых традыцыях сталінскага ампіру.

Праект быў распрацаваны пад кіраўніцтвам архітэктара Міхаіла Восіпавіча Баршча. Дарэчы, яго аўтарству належаць праекты знакамітага маскоўскага планетарыя і галоўнай аркі менскага стадыёна «Дынама».

Будаўніцтва будынка завяршылася ў 1955 годзе. З тых самых гадоў першыя паверхі дома заўсёды займалі крамы. Дарэчы, яны былі прадугледжаны і ў плане. А вось што так і не рэалізавалася - так гэта два дзіцячыя садкі. Яны павінны былі з'явіцца на першым паверсе корпуса па вул. Чырваназорнай і корпуса па вул. Казлова. Не з'явілася тут і ведамасная гасцініца.

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (06.03.2012)
Праглядаў: 1869 | Тэгі: Залатая горка | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]