Пятніца, 19.04.2024, 23:22 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці

пр.Незалежнасьці - паміж Камсамольскай і Леніна

Праспект Незалежнасьці.
Кавалак паміж вуліцай Камсамольскай і вуліцай Леніна.


Вуліца Захар'еўская (пр.Незалежнасьці). Здымак ад скрыжаваньня з Багадзельнай (Камсамольскай) вуліцай. Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Вуліца Захар'еўская


Вуліца Захар'еўская. Здымак ад скрыжаваньня з Багадзельнай (сучаснай Камсамольскай). (крыніца паштоўкі: http://www.polona.pl)

Вуліца Захар'еўская


Позірк уздоўж пуцей конкі па Захар'еўскай вуліцы (пр.Незалежнасьці) ад скрыжаваньня з Багадзельнай (Камсамольскай) вуліцай у бок Губернатарскай (Леніна) вуліцы. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Позірк уздоўж пуцей конкі па Захар'еўскай вуліцы


Кавалак вуліцы Захар'еўскай ад Серпухаўскай (Камсамольская) да сучаснай вуліцы Леніна.

Кавалак вуліцы Захар'еўскай ад Серпухаўскай да Багадзельнай


Позірк на скрыжаваньне Захар'еўскай вуліцы (пр.Незалежнасьці) і Багадзельнай (Камсамольскай) вуліцы. Высокі будынак у цэнтра здымка, за скрыжаваньнем - гасьцініца "Гарні". Паштоўка 1918 года. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

гасьцініца "Гарні"


Цёмны будынак - гасьцініца "Адэса", а за ім сьветлы - Польскі банк. Цяпер на іх месцы Цэнтральная кнігарня. На гэтым месцы да рэвылюцыі на рагу вуліц Захар'еўская і Багадзельная , 61/21, у доме Машкілейсона, знаходзіўся цэнтральны склад Г.В.Рубенчыка, у якім захоўваліся швейныя машынкі, ровары, грамафоны, пласьцінкі, музычныя інструменты. Тут жа месьцілася крама пісьмовых, чарцёжных і канцэлярскіх прылад А.І.Нэймана, швейная майстэрня мужчынскага адзеньня Я.Л.Залкінда. У 1913 годзе хазяін наймаў 8 партных для выкананьня заказаў. (крыніца паштоўкі: В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

гасьцініца "Адэса"


Захар'еўская вуліца (пр.Незалежнасьці) паміж Губернатарскай (Леніна) і Багадзельнай (Камсамольскай) вуліцамі. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Захар'еўская вуліца


Позірк на Захар'еўскую вуліцу (пр.Незалежнасьці) ад скрыжаваньня з Губернатарскай (Леніна) вуліцы. Конка тут збочвала з Захар'еўскай на Губернатарскую вуліцу. Справа, дзе сёньня ГУМ, раней у трохпавярховым доме месцілася гасьцініца "Берлін". Насупраць - гасьцініца "Масква". Там жа былі булачная і кандытарская крама, а цяпер ааль на тым месцы будынак Нацыянальнага Банка. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Позірк на Захар'еўскую вуліцу


Рэканструкцыя Захар'еўскай вуліцы ў 1930-я гады. Трамвай збочвае на Ленінскую (Леніна) вуліцу. Замест дамоў справа зарас узвышаецца будынак ГУМа, а па падмурках дамоў злева праходзіць праспект. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Рэканструкцыя Захар'еўскай вуліцы ў 1930-я гады


Узнаўленьне будынкаў Менску пасьля вайны. (крыніца здымка: ctv.by)

Узнаўленьне будынкаў Менску пасьля вайны


Праспект імя Сталіна.

Праспект імя Сталіна


Фота з архіва "СТВ".

Фота з архіва "СТВ".


Праспект Леніна.

Праспект Леніна.


Позірк на праспект Леніна з вежы з гадзіннікамі, 1970-я гады.

Позірк на праспект Леніна з вежы з гадзіннікамі, 1970-я гады

Катэгорыя: Незалежнасьці | Дадаў: DzedFyodar (29.03.2012)
Праглядаў: 2353 | Тэгі: ГУМ | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]