МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Незалежнасьці |
Праспект Незалежнасьці. Захар'еўская вуліца (пр.Незалежнасьці) паміж вуліц Губернатарскай (Леніна) і Петрапаўлаўскай (Энгельса). Няцотны бок. Зараз замест старых дамоў будынак дзе месьціцца "Цэнтральная" крама. Удалечыні скрыжаваньне з вуліцай Губернатарскай (Леніна) (У.Ліхадзедаў "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Вуліца Захар'еўская (пр.Незалежнасьці) на скрыжаваньні з Дамініканскай (Энгельса). Гасьцініца "Парыж" стаяла побач з лютэранскай кірхай. Цяпер тут жылы дом. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Позірк на забудову вуліцы Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці). Злева гасьцініцы "Парыж", за ёй агароджы Нямецкай Кірхі. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Замест гэтых будынкаў на Захар'еўскай вуліцы (пр.Незалежнасьці) цыпер універсам "Цэнтральны" і уваход у метро на станцыі "Кастрычніцкая". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Кандытарская Ф.Венгржэцкага на рагу вуліц Захар'еўскай (пр.Незалежнасьці) і Петрапаўлаўскай (Энгельса). Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.) Вуліца Захар'еўская (пр.Незалежнасьці). Паваенныя кадры 1941-1945 гг. Скрыжаваньне праспекта Незалежнасьці і вуліцы Энгельса. Злева агароджа цэнтральнага сквера і разбураная гасьцініца "Парыж". Позірк у бок Дома Ўрада. (крыніца) Нямецкая тэхніка праязджае скрыжаваньне вуліц Савецкай (пр.Незалежнасьці) і Энгельса. Позірк у бок сучаснай Кастрычніцкай плошчы. Справа - зруйнаваная гасьцініца "Парыж". (крыніца) | |
Праглядаў: 1774 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |