Пятніца, 26.04.2024, 14:21 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Праспекты » Партызанскі

пр.Партызанскі - дом №06
Праспект Партызанскі. Дом №6.
Філіял «Рамонтна-механічны завод» дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

У 1930-х гадах на гэтым месцы была ствонана станцыя па тэхнічнаму абслугоўваньню аўтамабіляў.

У 1940-я гады майстэрні перапрафіяляваліся на капітальны рамонт аўтамабіляў і матацыклаў.

У часе Айчыннай вайны 1941-1944 гадоў будынкі майстэрняз былі разбураны. 

У 1944-46 гадах будынкі адбудоўваліся. А 6 Лістапада 1944 года Пастановай Савета Народных Камісараў БССР № 798 быў афіцыйна утвораны Менскі аўтарамонтны завод Наркамата аўтатранспарту БССР рэспубліканскага значэньня.

З 1972 года завод з'яўляецца галоўным прадпрыемствам аб'яднаньня "Аўтарамонт". Спецыялізуецца на капітальным рамонце агрэгатаў аўтамабіляў МАЗ, КрАЗ, ЗІЛ-130.

У 1976-78 гадах завод быў рэканструяваны.

У кастрычніку 2007 года Указам Прэзідэнта РБ № 544 вытворчае унітарнае прадпрыемства «Аўтарамонт» перададзена з рэспубліканскай уласнасьці ў камунальную ўласнасць горада Менска.

У 2008 годзе створаны філіял «Рамонтна-механічны завод» дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», які з'яўляецца правапераемнікам Менскага аўтарамонтнага завода.

Катэгорыя: Партызанскі | Дадаў: DzedFyodar (03.08.2012)
Праглядаў: 1557 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]