Пятніца, 19.04.2024, 15:09 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Рэкі, вадаёмы » рака Няміга

рака Няміга
Рака Няміга.

Стала вядомай ад летапісу «Слова пра паход Ігаравы» і бітву, апісаную ў ёй  3 сакавіка 1067 года.

Цяпер людзі ведаюць толькі станцыю метро "Няміга", вуліцу "Няміга" і ведаюць, што гэтая рэчка недзе схаваная ў калектарах пад зямлёй.

Інцэкляпедыя «Блакiтны скарб Беларусi» выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» на старонцы 312 пазначае «Даўжыня каля 5 км. У канцы ХІХ — сярэдзiне ХХ ст. заключана ў падземны калектар. Пачынаецца на паўднёвым захадзе горада, працякае пад зямлёй у раёне ўсходняй часткi праспекта Жукава, вулiц Чыгуначная, Грушаўская, Разiнская, Рамiзнiцкая, праспекта Дзяржынскага, з паўднёвага боку Тэатра музкамедыi, пад вулiцамi Мяснiкова, Нямiга, упадае ў Свiслач насупраць Траецкага прадмесця».

Выданне 1886 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich кажа: «Няміга, невялікая рака ў Мінскім раёне, цячэ з паўднёвага захаду Мінска, з раёна Мядзвежына ў кірунку паўночнага ўсходу, каля Менску паварочвае на ўсход і, прайшоўшы паміж пагоркамі, упадае ў раку Свіслач».

Дзе ж сапраўды знаходзіцца назарас рака Няміга высьвятляў Аляксандар Лычаўка. Ягоны артыкул можна прачытаць на нашым сайце ТУТ.


Раку закопваюць пад зямлю, папярэдне замураваўшы яе ў бетонныя скляпенні. Фота з газеты "Рабочы".

Раку закопваюць пад зямлю, папярэдне замураваўшы яе ў бетонныя скляпенні.

Катэгорыя: рака Няміга | Дадаў: DzedFyodar (14.03.2012)
Праглядаў: 4052 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]