Аўторак, 16.04.2024, 09:53 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Багдановіча

вуліца Багдановіча Максіма (ад 1989 года)

Вуліца Максіма Багдановіча (ад 1989 года)

Былыя назвы:
вуліца імя Максіма Горкага (1936 - 1989),
Аляксандраўская вуліца (да 1936 года),
Траецкая вуліца,
Віленская вуліца


Нямецка-фашісцкія войскі 25 чэрвеня 1941 года падышлі да горада. Нягледзячы на жорсткі супраціў рэрулярных войск, 26 чэрвеня 1941 года сюды, рыча рухавікамі, уварваліся танкі нямецкага генерала Готта. Фота з архіва Тацьцяны Шостак.

Нямецка-фашісцкія войскі


У часе акупацыі 1941 год.

У часе акупацыі 1941 год


Яшчэ адзін здымак, крыху далей ад Нямігі.

Яшчэ адзін здымак, крыху далей ад Нямігі.


Подпіс кажа, што знята 27 чэрвеня 1941 года, але першыя часткі немцаў увайшлі ў Менск днём пазней. Бранемашыны ідуць па вуліцы Багдановіча (справа - плот цяперашняй другой гарадской лякарні). (крыніца)

Бранемашыны ідуць па вуліцы Багдановіча


Наноў пабудаваны мост праз Сьвіслач. Пачатак 1970-х. Фота Рамана Кракава.

Наноў пабудаваны мост праз Сьвіслач.


У пачатку вуліцы М.Горкага (М.Багдановіча). Позірк на мост і ў бок Нямігі. 1978 год. (знойдзена Аляксеем Нікіціным)

У пачатку вуліцы М.Горкага (М.Багдановіча)


На Траецкай Гары, побач з Воперным тэатрам быў ўсталяваны помнік Максіму Багдановічу. Стаяў ён ля вуліцы Янкі Купалы і позірк яго накіроўваўся на Верхні горад. Аднак у часе рэканструкцыі плошчы Парыжскай Камуны помнік Багдановічу перанесьлі да вуліцы ягонага імя. Позірк яго пры гэтым быў накіраваны на раку Сьвіслач, якая была добра бачна праз вуліцу Заборскага. Гэта быў яшчэ 2008 год.

помнік Максіму Багдановічу

Катэгорыя: Багдановіча | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 2973 | Тэгі: Сувораўская вучэльня | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]