МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Чырвонаармейская |
Вуліца Чырвонаармейская. Дом №3. Сучасны выгляд будынак атрымаў пасьля рэканструкцыі 1934-39 гадоў. Комплекс Архірэйскага дома і царквы Покрыва Прысьвятой Багародзіцы. Паштоўка канца 19-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Архірэйскі дом і царква Покрыва Прысьвятой Багародзіцы (1885 год) па вуліцы Скобелеўскай (Чырвонаармейская). Царква знаходзілася на мейсцы цяперашняга Дому афіцэраў. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
У 1930-я гады комплекс Архірэйскага дома і царквы Покрыва Прысьвятой Багародзіцы перабудаваны пад будынак для Саўнаркама БССР. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
На працягу 1934-1939 гэты будынак поўнасьцю зьмяніў выгляд. Новы будынак на старых падмурках паўстаў па праекту І.Лінгбарда. Новы будынак быў пабудаваны як Дом чырвонай арміі. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Дом чырвонай арміі. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Дом чырвонай арміі.
Дом чырвонай арміі.
На здымку курсанты СБМ маршыруюць уздоўж Дома Афіцэраў, які ў вайну быў "афіціргаймом" (Offizierheim – даслоўна "дом афіцэраў" чы "клуб афіцэраў"). Фота часоў вайны 1941-1945 гг. (крыніца)
Так выглядаў пасьля вызваленьня Менску Акружны дом Чырвонай Арміі - сучасны Цэнтральны дом афіцэраў. (крыніца: http://naviny.by)
Пасьля вайны 1941-1945 гадоў Дом чырвонай арміі стаў Акружным домам афіцэраў імя К.Е.Варашылава.
Цэнтральны Дом афіцэраў. Здымак зроблены ў 1957 г. з боку Цэнтральнага скверу. Фота Іванова Н.А.
| |
| Праглядаў: 4970 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal












