Чацвер, 12.12.2024, 05:38 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Энгельса

вул.Энгельса - дом №14

Петрапаўлаўская вуліца (Ф.Энгельса) на скрыжаваньні з Падгорнай (К.Маркса). На пярэднім пляне будынак Дваранскага сходу. Тут адбываліся тэатральныя прадстаўленьні, праходзілі выставы садаводства і кветкаводства. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
На паштоўцы (злева) бачны будынак Дваранскага дэпутацкага сходу (кут вуліц Петрапаўлаўскай і Падгорнай, 32/47), пабудаваны ў 1860-я гады. Галоўнае прызначэньне сходу заключалася ў вядзеньні родавых кніг  і выдачы пасьведчаньняў аб дваранстве. У канцэртнай залі дэпутацкага сходу з 1864 года ладзіліся тэатральныя выступы, а ў 1894 годзе праходзіла выстава садоўніцтва, агародніцтва і кветкаводства. У 1920-30-я гады тут месьціўся Дом камуністычнага выхаваньня імя К.Маркса. У ім праходзілі літаратурныя вечарыны, на якіх бывалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гарны ды інш. У цяперашнім будынку на першым паверсе ў 1960-90-я гады месьцілася крама "Саюздрук".

Катэгорыя: Энгельса | Дадаў: DzedFyodar (31.01.2012)
Праглядаў: 1642 | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]