Субота, 27.04.2024, 01:19 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Інтэрнацыянальная

вул.Інтэрнацыянальная - дом №22 - Ген.Пракуратура РБ
Вуліца Інтэрнацыянальная. Дом №22.
Генеральная Пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Па вуліцы Праабражэнскай (Інтэрнацыянальная) ад 1872 года быў заснаваны жаночы Праабражэнскі манастыр. Першапачаткова ён фундаваўся як манастыр бенедзікцінак.

Манастыр складаўся з аднанефнай дзвюхвежавай базілікі. Корпус манастыра быў двухпавярховы, прамакутны. У 1872 годзе касьцёл перабудавалі і ён страціў першапачатковы выгляд: вежы былі разбураны, у цэнтры пастаўлена шатровая званіца, над цэнтральным нефам узведзены барабан з вялікім купалам і чатырма малымі купаламі па баках. Быў пабудаваны стылізаваны ўваход з невялікім купалам над ім.

У 1944 годзе, у час адступленьня нямецкіх войскаў, царква згарэла.

У 60-я гады руіны манастыра разабралі і на гэтым месцы ўзвялі будынак Пракуратуры БССР.


Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак. Здымак 1871 г. (з кнігі "Каталіцкія святыні. Т.1", Про Хрысто, 2003)
Цяпер на мурах гэтага касьцёлу стаіць Генеральная Пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак


Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак. Касьцёл пасьля перабудовы пад царкву. Фота 1903 года.

Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак


Да выдатных мясьцін старажытнага Менску адносіліся будынкі Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра, які вянчала прыгожая царква з пяцьцю "цыбулінамі". Тутэйшую вуліцу сталі называць Праабражэнскай. Пасьля вайны манастыр стаяў у руінах. У 1960-х гадах руіны расчысьцілі і на месцы былога кляштара вырасьлі будынка кінатэатра "Перамога" і рэспубліканскай пракуратуры.

будынкі Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра


Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак. Здымак 1950-х гг. (з кнігі "Каталіцкія святыні. Т.1", Про Хрысто, 2003)


Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак. 1964 г. Руіны толькі што ўзарванага касьцёлу бенедыктынак. Здымак Л. Ліпеня

Касьцёл Сьв. Войцэха і кляштар бенедыктынак

Катэгорыя: Інтэрнацыянальная | Дадаў: DzedFyodar (09.02.2012)
Праглядаў: 1673 | Тэгі: Пракуратура | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]