Чацвер, 18.04.2024, 02:28 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Інтэрнацыянальная

вуліца Інтэрнацыянальная (ад 1919 года)

Вуліца Інтэрнацыянальная (ад 1919 года)

Былыя назвы:
Крэшчэнская вул. (1911 год),
Праабражэнская вул. (1911 год), ад пл. Свабоды да вул. Гарадскі Вал,
Валоцкая вул.,
Зборавая вул.


Крэшчэнская вуліца на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Крэшчэнская вуліца на старых паштоўках


Вуліца Праабражэнская (Інтэрнацыянальная) ад гатэля "Эўропа" у бок Багадзельнай (Камсамольскай) вуліцы. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. ( У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Вуліца Праабражэнская


Позірк уздоўж Праабражэнскай вуліцы (Інтэрнацыянальная) ад скрыжаваньня з Губернатарскай (Леніна) вуліцай. Удалечыні бачны Пішчалаўскі замак.
(В.І.Каляда "Мінск. Учора і сёння", Мінск, "Беларусь", 1998)

Позірк уздоўж Праабражэнскай вуліцы (Інтэрнацыянальная)


Праабражэнская вуліца. Справа шпіль царквы Праабражэнскага манастыра ХІХ ст., перабудаванага з кляштара бернардзінак ХVІІ ст. Старая забудова не захавалася, акрамя будынку на першым пляне. На месцы агароджы й саду цяпер кінатэатар "Перамога". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)

Праабражэнская вуліца


Вуліца Праабражэнская пры перасячэньні з Багадзельнай (Камсамольскай). Позірк на сучасны кінатэатар "Перамога". Праабражэнская вуліца у бок Саборнай плошчы. Першы будынак - гасьцініца "Мачыз".


Злева былая жаночая гімназія.


Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Урывак вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Камсамольскай.

вул. Інтэрнацыянальная

Наступны здымак - Т-абразнае скрыжаваньне вуліц Інтэрнацыянальная і Гарадскі Вал (Рэспубліканская), але раней вуліца Рэспубліканская ня йшла да Захар'еўскай (праспекта).

Скрыжаваньне Інтеранцыянальнай і Гарадскі Вал

І трэці здымак - працяг вуліцы Інтэрнацыянальная да турмы (бачная у канцы вуліцы), але цяпер гэты кавалак - вуліца Валадарскага.

вул. Валадарскага

Катэгорыя: Інтэрнацыянальная | Дадаў: DzedFyodar (30.01.2012)
Праглядаў: 4097 | Тэгі: Эўропа, кінатэатар | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]