МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
| Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Інтэрнацыянальная |
Вуліца Інтэрнацыянальная (ад 1919 года) Былыя назвы: Крэшчэнская вуліца на старых паштоўках пачатку 20-га стагодззя. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Вуліца Праабражэнская (Інтэрнацыянальная) ад гатэля "Эўропа" у бок Багадзельнай (Камсамольскай) вуліцы. Паштоўка пачатку 20-га стагодззя. ( У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)
Позірк уздоўж Праабражэнскай вуліцы (Інтэрнацыянальная) ад скрыжаваньня з Губернатарскай (Леніна) вуліцай. Удалечыні бачны Пішчалаўскі замак.
Праабражэнская вуліца. Справа шпіль царквы Праабражэнскага манастыра ХІХ ст., перабудаванага з кляштара бернардзінак ХVІІ ст. Старая забудова не захавалася, акрамя будынку на першым пляне. На месцы агароджы й саду цяпер кінатэатар "Перамога". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)
Вуліца Праабражэнская пры перасячэньні з Багадзельнай (Камсамольскай). Позірк на сучасны кінатэатар "Перамога". Праабражэнская вуліца у бок Саборнай плошчы. Першы будынак - гасьцініца "Мачыз".
Злева былая жаночая гімназія.
Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Урывак вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Камсамольскай.
Наступны здымак - Т-абразнае скрыжаваньне вуліц Інтэрнацыянальная і Гарадскі Вал (Рэспубліканская), але раней вуліца Рэспубліканская ня йшла да Захар'еўскай (праспекта).
І трэці здымак - працяг вуліцы Інтэрнацыянальная да турмы (бачная у канцы вуліцы), але цяпер гэты кавалак - вуліца Валадарскага.
| |
| Праглядаў: 4405 | Тэгі: | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
| Усяго каментароў: 0 | |

LiveJournal









