Серада, 24.04.2024, 10:10 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Інтэрнацыянальная

вул.Інтэрнацыянальная - паміж вул.Леніна і вул.Энгельса

Вуліца Інтэрнацыянальная паміж вуліцамі Леніна і Энгельса.

Адзін з самых старых фотаздымкаў месца, дзе цяпер знаходзіцца Акадэмія музыкі, (ён жа з'яўляецца адным з першых вядомых фогаграфічных выяў Менска) адносіцца да  1850-60 гг. Першы будынак справа - гасьцініца Поляка, пазней "Эўропа". Выдаюшчыеся па фронце - менскі гарадскі тэатр (зарас на яго месцы і месцы, дзе раней была разьмешчана гасьцініца "Эўропа" пабудаваны сучасны гатэль з аднайменным назовам). На месцы наступных за ім дамоў (дом Ляхоўскіх і дом Гаўрыловіча ў ХІХ ст.) і знаходзіцца Акадэмія музыкі.


Расейска-Азіяцкі банк, знаходзіўся ў трохпавярховым будынку побач з гасьцініцай "Эўропа". У ХІХ ст. гэта гарадскі тэатар. У 1852 годзе на яго сцэне была пастаўлена  лібрэта В.Дуніна-Марцынкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага першая беларуская камічная вопера "Ідылія" пад назвай "Сялянка". (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)


г. Менск. Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Здымак пач. 20 ст.


г. Менск. Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Стан па Другой сусьветнай вайне.


г. Менск. Касьцёл Сьв. Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў. Стан па Другой сусьветнай вайне.


У часе вайны. Малюнак Анатоля Наліваева, фота Юліі Дарашкевіч.


На заднім плане злева - танк "Т-34". Знаходзіцца ў тым раёне, дзе яшчэ нядаўна ўзвышаліся пабудовы дамініканскага манастыра.
а) Не пазней за 1951 год.
б) 
news.tut.by, 2012 год 

яшчэ нядаўна ўзвышаліся пабудовы дамініканскага манастыра
2012 год

Катэгорыя: Інтэрнацыянальная | Дадаў: DzedFyodar (01.02.2012)
Праглядаў: 2009 | Тэгі: Эўропа | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]